Праходная рыба. Пашырана каля берагоў Атлантычнага акіяна ў Паўночнай Амерыцы. У Еўропе вельмі рэдкі, амаль вынішчаны. Да 1930—40-х г. трапляўся ў рэках Беларусі, з пабудовай плацін па Нёмане і Заходняй Дзвіне міграцыі спыніліся, апошні раз злоўлевы ў Нёмане ў 1952 годзе.
Ход у рэкі вясной, у час паводкі, нераст у чэрвені на ўчастках з хуткім цячэннем і камяністым дном. Моладзь жывіцца доннымі беспазваночпымі, дарослыя — дробнай рыбай.
Каштоўная рыба. Ахоўваецца. У 2009 сотня маладых асобін была дастаўлена з усходу Канады і выпушчана ў Балтыйскае мора ў вусці Одры.