Перайсці да зместу

Атлантычны лес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атлантычны лес
Эказона Неатропіка
Плошча 1 234 000 км²
Краіны Бразілія/Аргенціна/Парагвай
Акіяны / моры Атлантычны акіян
Рэкі Парана (рака)
Захаванасць Крытычны/Пад пагрозай знікнення

Атлантычны лес, або бразільскі атлантычны лес (парт.: Mata Atlântica do Brasil) — глабальны экарэгіён у Паўднёвай Амерыцы, які прадстаўляе сабой стокіламетровую паласу, што размяшчаецца ўздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа Паўднёва-Усходняй Бразіліі ад штата Рыу-Гранды-ду-Норты на поўначы да Рыу-Гранды-ду-Сул на поўдні. Атлантычным лесам пакрыты таксама востраў Фернанду-ды-Наронья, які размешчаны прыкладна ў 350 кіламетрах ад паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Бразіліі і складаецца з 21 вострава, а таксама маленькіх астраўкоў і скал. У глыбіні кантынента ў паўднёвай частцы захоплівае тэрыторыю Парагвая і аргентынскай правінцыі Місьёнес. Асноўным тыпам расліннасці з'яўляюцца шыракалістыя вільготныя трапічныя і субтрапічныя лясы, у тым ліку мангры і горныя лясы  (руск.). На тэрыторыі экарэгіёна сустракаюцца таксама саванна і сухія трапічныя лясы. Ад амазонскай сельвы атлантычны лес аддзелены сухім экарэгіёнам Сераду  (руск.), што спрыяла фарміраванню своеасаблівых супольнасцяў раслін і жывёл.

На тэрыторыі экарэгіёна знаходзіцца прыродны аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА № 892 — «Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа ("Бераг адкрыцця")»[1].

Біяразнастайнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Няглядзячы на тое, што экарэгіён моцна пацярпеў ад знішчэння лясоў для сельскагаспадарчых патрэб і ўрбанізацыі (з мільёна квадратных кіламетраў некранутых лясоў засталося каля 7 %), флора і фаўна  (руск.) тут вельмі багатыя, на адным гектары можа расці 450 відаў дрэў. Шмат эндэмікаў, напрыклад, 92 % мясцовых земнаводных больш нідзе не сустракаюцца. Прыкладам прыматаў можа служыць род Leontopithecus. Від Bradypus torquatus захаваўся толькі ў бразільскім атлантычным лесе. Птушак прадстаўляюць віды Tangara cyanocephala, Crax blumenbachii, Triclaria malachitacea, Jacamaralcyon tridactyla і іншыя. На востраве Фернанду-ды-Наронья захаваліся два эндэмічных віды птушак — Elaenia ridleyana і Vireo gracilirostris. Эндэмікам вострава таксама з’яўляецца яшчарка Trachylepis atlantica.

Зноскі

  1. Центр всемирного наследия. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2013. Праверана 26 сакавіка 2014.