Фернанду-ды-Наронья (архіпелаг)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фернанду-ды-Наронья
Map of Fernando de Noronha-be.svg
3°51′ пд. ш. 32°25′ з. д.HGЯO
Акваторыя Атлантычны акіян
Колькасць астравоў 21
Найбуйнейшы востраў востраў Фернанду-ды-Наронья
Агульная плошча 26 км²
Найвышэйшы пункт 323 м
Краіна Flag of Brazil.svg Бразілія
Фернанду-ды-Наронья (архіпелаг) (Атлантычны акіян)
Фернанду-ды-Наронья
Фернанду-ды-Наронья
Насельніцтва (2012) 2 718 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 104,538 чал./км²
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Commons-logo.svg Фернанду-ды-Наронья на Вікісховішчы

Фернанду-ды-Наронья (парт.: Fernando de Noronha) — архіпелаг з 21 вострава і скал у Атлантычным акіяне. Уваходзіць у склад бразільскага штата Пернамбуку. Агульная плошча - 26 км². Насельніцтва (2012 г.) - 2718 чал. У 2001 г. архіпелаг Фернанду-ды-Наронья разам з атолам Рокас унесены ў спіс прыродных аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Фернанду-ды-Наронья месціцца ў заходняй частцы Атлантычнага акіяна ў 358 км ад кантынентальнага берага Бразіліі. Складаецца з 21 вострава і скал вулканічнага паходжання агульнай плошчай 26 км². Галоўны востраў Фернанду-ды-Наронья займае плошчу 17 км². Архіпелаг уяўляе сабою паверхню вяршыні Паўднёва-Атлантычнага хрыбта, якая паднімаецца з дна, што знаходзіцца каля 4000 м ніжэй за ўзровень акіяна. Найвышэйшы пункт — гара Піку (323 м).

Клімат трапічны пасатны з 2 выразнымі сезонамі — вільготным і сухім. Вільготны сезон цягнецца з лютага да чэрвеня. Найбольш сухія месяцы — кастрычнік і лістапад, калі выпадае меней за 1% ад гадавой нормы. Сярэднегадавая норма — 1418,4 мм. Тэмпературны рэжым амаль аднолькавы на працягу года. Сярэдняя тэмпература складае 26°C - 27°C.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Амерыга Веспучы, першаадкрывальнік архіпелага Фернанду-ды-Наронья, быў у захапленні ад яго прыроды. Большую частку астравоў займалі лясы, меліся эндэмічныя віды грызуноў і птушак. Аднак у XVIII - XIX стст. на галоўным востраве лясы былі амаль цалкам вырублены для будаўніцтва ваенных умацаванняў і жытлаў, з'явіліся завезеныя звонку віды раслін, асабліва кармавыя культуры. Эндэмічныя грызуны былі выціснуты мышамі і пацукамі. Захаваліся толькі 2 віды эндэмічных птушак. Прасторы вакол архіпелага насяляюць шматлікія віды рыб, марскія чарапахі, дэльфіны.

У 1988 г. для аховы ўнікальнай мясцовай прыроды быў створаны нацыянальны парк, які ахоплівае сушу і бліжэйшыя марскія прасторы. У 2001 г. архіпелаг Фернанду-ды-Наронья разам з атолам Рокас быў унесены ў спіс прыродных аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ваеннае ўмацаванне Каньяа, пабудаванае ў XVIII ст.

Некаторыя даследчыкі атаесамляюць архіпелаг Фернанду-ды-Наронья з астравамі Вялікага Паста (парт.: Quaresma), адлюстраваных на партугальскіх і іспанскіх картах 1500 - 1502 гг. Аднак сапраўдным першаадкрывальнікам лічацца чальцы экспедыцыі Амерыга Веспучы (1503 г.), якія далі яму назву астравоў Святога Лаўрэнція (парт.: São Lourenço). Гэтая назва не замацавалася. Архіпелаг атрымаў сучаснае найменне ў гонар партугальскага прадпрымальніка Фернана ды Ларонья, што фінансаваў экспедыцыю. Сям'я ды Ларонья стала прыватным маёмаснікам адкрытых зямель. Яе агенты адчынілі шэраг гандлёвых факторый на ўзбярэжжы Бразіліі, адкуль вывозілі каштоўныя сарты драўніны. Архіпелаг некаторы час з'яўляўся месцам збору тавараў. У 1512 г. лясная кампанія перайшла ў маёмасць партугальскага караля. Астравы працягвалі належыць нашчадкам Фернана ды Ларонья да другой паловы XVI ст.

Доўгі час партугальскія ўлады не прадпрымалі актыўных захадаў для стварэння на Фернанду-ды-Наронья сталай калоніі, таму астравы, размешчаныя на важных гандлёвых шляхах, прыцягвалі іншаземцаў. У 1629 - 1654 гг. яны былі акупаваны галандцамі, у 1736 г. — французамі. У 1737 г. адміністрацыя Пернамбуку распачалала будаўніцтва на галоўным востраве сеткі ваенных умацаванняў. Для забеспячэння таннай працоўнай сілай Фернанду-ды-Наронья быў пераўтвораны ў месца высылкі крымінальных і палітычных злачынцаў. У 1822 г. архіпелаг трапіў у склад Бразіліі. У 1832 г. яго наведваў Чарльз Дарвін.

Хаця ў XX ст. архіпелаг Фернанду-ды-Наронья страціў сваё ваеннае значэнне, ён доўгі час заставаўся турмой для палітычных дысідэнтаў. У 1942 - 1944 гг. на галоўным востраве амерыканцамі быў пабудаваны аэрапорт. Фернанду-ды-Наронья выкарыстоўваўся імі як месца пасадкі ваенных і паштовых самалётаў пры транслатлантычных пералётах. У 1988 г. архіпелаг стаў часткай штата Пернамбуку, тут была створана цывільная адміністрацыя. У нашы дні актыўна развіваецца турызм.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1000
рус.англ.фр.