Атылія Адэльбарг
Атылія Адэльбарг | |
---|---|
шведск.: Ottilia Adelborg[1] | |
Дата нараджэння | 6 снежня 1855[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 1936[2][3][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Bror Jacob Adelborg[d] |
Род дзейнасці | ілюстратарка, пісьменніца, мастачка, мастак коміксаў |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ева Атылія Адэльбарг (шведск.: Eva Ottilia Adelborg; 6 снежня 1855 — 19 сакавіка 1936) — шведская мастачка, ілюстратар дзіцячых кніг, заснавальніца школы карункапляцення.
У 2000 годзе ў Швецыі была заснавана літаратурная прэмія імя Атыліі Адэльбарг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ева Атылія Адэльбарг нарадзілася ў горадзе Карлскруна, Швецыя.
Яна была ўнучкай Эрыка Ота Борга (1741—1787), шведскага армейскага капітана, які атрымаў прозвішча Адэльбарг ад караля Швецыі Густава III.
Яе сястра, Гертруда, была змагаром за правы жанчын у Швецыі, а яе другая сястра, Марыя Адэльбарг, таксама стала вядомай мастачкай.
У Атыліі рана выявіўся талент да малявання. З 1878 па 1884 гады яна вучылася ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў, пазней працягнула мастацкую адукацыю за межамі Швецыі — Адэльбарг знаёмілася з шэдэўрамі сусветнага жывапісу ў паездках па Галандыі (1898), Італіі (1901) і Францыі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Адэльбарг стала вядомая як ілюстратар дзіцячых кніг. Мастачка малявала ў рознай тэхніцы: алоўкам, акварэллю, вуглём, алеем. З 1885 па 1920 гады яна ілюстравала больш за дзесятак сваіх кніг і яшчэ з дзясятак выданняў іншых аўтараў.
Адным з яе самых вядомых твораў была Азбука кветак — Prinsarnes blomsteralfabet (Кветкавы алфавіт, 1892).
Яшчэ адной паспяховай яе працай стала дзіцячая кніга Pelle Snygg och barnen i Snaskeby (1896).
За гэтыя і іншыя яе раннія працы Адэльбарг называюць стваральніцай шведскай ідэі кнігі з малюнкамі для дзяцей. У 1911 годзе яна распрацавала постэр для першай буйной выставы жанчын-мастачак у Швецыі.
Акрамя малявання, Адельбарг таксама было цікава майстраваць, і ў 1899 годзе яна стала членам праўлення створанай Асацыяцыі шведскіх рамёстваў.
У 1903 годзе яна пераехала ў Гагнеф, дзе заснавала школу карункапляцення. Атылія памерла 19 сакавіка 1936 года.
Яе працы знаходзяцца ва ўласнасці музея Атыліі Адэльбарг муніцыпалітэта Гагнеф, музея Цорна і ў Нацыянальным музеі ў Стакгольме.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Pelle snygg.
-
Кот з фільма "Спявай з намі, мама", 1895
-
Хлопчык. Нацыянальны музей, Швецыя.
-
Saganomaskungenafottilia.
-
Karin x Ottilia Adelborg.
-
Ottilia Adelborg - Karjalaisia rakennuksia - A III 2477 - Фінская Нацыянальная галерэя.
Зноскі
- ↑ http://www2.ub.gu.se/kvinndata/portaler/rostratt/pdf/rostrattsfragan.pdf
- ↑ а б в Boëthius G. E Ottilia Adelborg — С. 66. Праверана 24 снежня 2016.
- ↑ а б Ottilia Adelborg // Lambiek Comiclopedia — Lambiek, 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kruse J. Eva Ottilia Adelborg // Svenskt porträttgalleri : XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister — 1901. — С. 1. Праверана 18 студзеня 2020.
- ↑ Adelborg, Eva Ottilia // Sveriges dödbok 1815–2022 — 9 — Sveriges Släktforskarförbund, 2023.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 26 лютага 2016.