Атэрыны
Выгляд
Атэрыны | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Атэрына паўднёваеўрапейская (Atherina boyeri) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Atherina Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Атэры́ны (Atherina) — род марскіх рыб атрада атэрынападобных.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня да 15 см.
Адрозніваецца 5 відаў. Жывуць у Чорным, Азоўскім, Каспійскім, Міжземным морах. Вядомы з эацэну. Найбольш пашыраны атэрына паўднёваеўрапейская (Atherina boyeri).
Трымаюцца ў пелагіялі. Заходзяць у прэсныя і салёныя (да 45‰) воды. Палавой спеласці дасягаюць на 2-м годзе жыцця. Нерастуюць з сакавіка да верасня. Кормяцца зоапланктонам.
Маюць прамысловае значэнне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Атэрына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).