Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2014

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аўстрыя прыняла ўдзел у конкурсе песні «Еўрабачанне 2014» ў Капенгагене, Данія c песняй Rise Like a Phoenix у выкананні аўстрыйскага поп-спевака Канчыты Вурст і перамагла ўпершыню пасля конкурсу «Еўрабачанне 1966».[1][2][3] Прадстаўнік быў абраны шляхам унутранага адбору, арганізаваным аўстрыйскай нацыянальнай тэлекампаніяй «ORF».

Унутраны адбор[правіць | правіць зыходнік]

10 верасня 2013 года «ORF» афіцыйна абвясціў, што Канчыта Вурст была абрана шляхам унутранага адбору ў якасці прадстаўніка Аўстрыі на «Еўрабачанне 2014».[4] Жаночы вобраз Канчыты Вурст выкарыстоўвае аўстрыйскі спявак Томас Нойвірт. Нойвірт ужо раней прымаў удзел у нацыянальным фінале ад Аўстрыі пад сцэнічным імем Канчыты Вурст, дзе заняў другое месца з песняй «That's What I Am».

Песня для конкурсу была абвешчана 8 сакавіка 2014 года падчас трансляцыі праграмы Dancing Stars аўстрыйскага вяшчальніка «ORF». Вурст прадставіла пяць песень, дзе адна з іх — Rise Like a Phoenix— была абрана, каб прадстаўляць Аўстрыю ў Капенгагене.[5]

Супярэчнасці адбору[правіць | правіць зыходнік]

Пасля аб'яўлення, што Канчыта Вурст будзе прадстаўляць Аўстрыю, група ў Facebook (каля 38000 фанатаў) выказала пратэст супраць таго, што «ORF», вяшчальнік, які фінансуецца дзяржавай, здзейсніў унутраны выбар без грамадскага галасавання.[6] У інтэрв'ю аўстрыйскай газеце Kurier, Канчыта Вурст заявіла, што крытыка ад групы пераўзышла пратэст супраць Вурст як абранага выканаўцы і замест «адлюстроўвае гамафобныя выказванні і дыскрымінацыю», адзначыўшы, што ORF нясе поўную адказнасць за прыняцце рашэнняў адносна конкурсу, і што тэлекампанія раней унутрана абрала Эрыка Папілая прадстаўляць Аўстрыю ў 2007 годзе.[7] У адказ групе ў Facebook, Вурст паабяцала «працягнуць барацьбу супраць дыскрымінацыі».[6]

Міністэрства інфармацыі Беларусі атрымала петыцыю, якая заклікала беларускага вяшчальніка «Белтэлерадыёкампанію» байкатаваць Еўрабачанне 2014 у сувязі з удзелам Канчыты Вурст.[8] Паводле слоў складальнікаў петыцыі, конкурс стаў «рассаднікам садаміі», і што выбар Вурст з'яўляецца ўсяго толькі спробай еўрапейскіх лібералаў навязаць сваі каштоўнасці Беларусі і Расіі.[8][9] Аналагічнае хадайніцтва таксама было атрымана ў Міністэрствы сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі ад актывістаў групы бацькоўскага выхавання, у якім было сабрана звыш 400 подпісаў.[10]

На Еўрабачанні[правіць | правіць зыходнік]

Канчыта Вурст падчас выступлення ў другім паўфінале

Падчас паўфінальнага размеркавання 20 студзеня 2014 года ў мэрыі Капенгагена Аўстрыя атрымала месца ў першай палове другога паўфіналу 8 мая 2014 года.[11] У другім паўфінале прадзюсары шоў вырашылі, што Аўстрыя будзе выступаць шостай, пасля Польшчы і перад Літвой.[12] Аўстрыя ў другім паўфінале заняла першае месца з 169 баламі і прайшла ў фінал, які адбыўся 10 мая 2014 года.[13] Падчас прэс-канферэнцыі для паўфіналістаў, якія прайшлі ў фінал, Аўстрыя атрымала месца ў першай палове фінала.[14] У фінале прадзюсары шоў вырашылі, што Аўстрыя будзе выступаць пад нумарам 11, пасля Грэцыі і перад Германіяй.[15] Аўстрыя выйграла конкурс, заняўшы першае месца з 290 баламі.[16] Гэта другая перамога Аўстрыі ў гісторыі Еўрабачання, першая была ў 1966 годзе, калі перамог Уда Юргенс з песняй «Merci, Cherie».

Падчас выступлення Канчыта Вурст знаходзілася адна на платформе з святлодыёднымі экранамі, якія праецыравалі полымя і крылы агню.[17]

У Аўстрыі абодва паўфіналы і фінал трансляваліся па ORF Eins. Каментар — Андзі Кноль. Аўстрыйскі прадстаўнік для абвяшчэння вынікаў аўстрыйскага галасавання ў фінале — Каці Беловіч.[18]

Галасы, атрыманыя Аўстрыяй[правіць | правіць зыходнік]

Галасы, атрыманыя Аўстрыяй (Другі паўфінал)[13]
12 балаў 10 балаў 8 балаў 7 балаў 6 балаў
5 балаў 4 бала 3 бала 2 бала 1 бал
Галасы, атрыманыя Аўстрыяй (Фінал)[16]
12 балаў 10 балаў 8 балаў 7 балаў 6 балаў
5 балаў 4 бала 3 бала 2 бала 1 бал

Галасы ад Аўстрыі[правіць | правіць зыходнік]

Другі паўфінал[правіць | правіць зыходнік]

12 балаў Сцяг Румыніі Румынія
10 балаў Сцяг Беларусі Беларусь
8 балаў Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
7 балаў Сцяг Славеніі Славенія
6 балаў Сцяг Швейцарыі Швейцарыя
5 балаў Сцяг Нарвегіі Нарвегія
4 бала Сцяг Ірландыі Ірландыя
3 бала Сцяг Грэцыі Грэцыя
2 бала Сцяг Польшчы Польшча
1 бал Сцяг Мальты Мальта

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

12 балаў Сцяг Арменіі Арменія
10 балаў Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
8 балаў Сцяг Румыніі Румынія
7 балаў Сцяг Венгрыі Венгрыя
6 балаў Сцяг Швецыі Швецыя
5 балаў Сцяг Украіны Украіна
4 бала Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
3 бала Сцяг Швейцарыі Швейцарыя
2 бала Сцяг Ісландыі Ісландыя
1 бал Сцяг Нарвегіі Нарвегія

Зноскі

  1. «Conchita to „Rise Like A Phoenix“ for Austria»
  2. «Austria: Conchita to Rise like a phoenix in Copenhagen»
  3. «Austria: Conchita releases ‘Rise Like A Phoenix’»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2014. Праверана 21 мая 2014.
  4. "Conchita Wurst soll Österreich beim Song Contest vertreten". nachrichten.at [German]. 10 September 2013. Праверана 10 September 2013.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  5. Van Bedts, Raf. Conchita Wurst stelt op 7 maart Eurovisielied voor(нявызн.). eurosong.be (19 студзеня 2014). Праверана 19 January 2014.
  6. а б Ranta, Riku (14 September 2013). "AUSTRIA: THOUSANDS JOIN A FACEBOOK GROUP PROTESTING ORF'S CHOICE". escwebs. Праверана 20 November 2013.
  7. Knecht, Doris (17 September 2013). "Conchita Wurst: "Ein Bart alleine reicht nicht"". Kurier [German]. Архівавана з арыгінала 24 мая 2014. Праверана 20 November 2013. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2014. Праверана 21 мая 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2014. Праверана 21 мая 2014.
  8. а б Bigg, Claire (31 October 2013). "Bearded Drag Queen Sparks Eurovision Uproar". Radio Free Europe/Radio Liberty. Праверана 20 November 2013.
  9. "Petition in Weißrussland: Protest gegen Conchita Wurst". Der Standard [German]. 11 November 2013. Праверана 20 November 2013.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  10. "Певец-трансвестит может оставить россиян без "Евровидения"". Pravda.ru [Russian]. 24 December 2013. Праверана 31 December 2013.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  11. Escudero, Victor M.. Allocation Draw results: Who's in which Semi-Final?. Eurovision.tv (20 студзеня 2014). Праверана 20 January 2014.
  12. Siim, Jarmo. Running order for Eurovision Semi-Finals decided. Eurovision.tv (24 сакавіка 2014). Праверана 26 March 2014.
  13. а б Eurovision Song Contest 2014 Second Semi-Final. Eurovision.tv (11 мая 2014). Праверана 11 May 2014.
  14. Brey, Marco. Second Semi-Final: The Winners' Press Conference. Eurovision.tv (8 мая 2014). Праверана 8 May 2014.
  15. Storvik-Green, Simon. Running order for the Grand Final revealed!. Eurovision.tv (9 мая 2014). Праверана 9 May 2014.
  16. а б Eurovision Song Contest 2014 Grand Final. Eurovision.tv (11 мая 2014). Праверана 11 May 2014.
  17. Brey, Marco. Conchita rehearses first to 'Rise Like A Phoenix'. Eurovision.tv (30 красавіка 2014). Праверана 30 April 2014.
  18. Österreich im zweiten Song-Contest-Semifinale am 8. Mai(нявызн.)(недаступная спасылка). ORF. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2014. Праверана 19 March 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]