Канчыта Вурст

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Том Нойвірт
20140321 Dancing Stars Conchita Wurst 4187.jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Томас Нойвірт

Дата нараджэння

6 лістапада 1988(1988-11-06)[1] (29 гадоў)

Месца нараджэння

Гмундэн[d], Аўстрыя[2][3][4]

Краіна

Сцяг Аўстрыі Аўстрыя

Музычная дзейнасць
Прафесіі

спявак, мадэль

Інструменты

кларнет і голас[d]

Жанры

поп

Псеўданім

Канчыта Вурст

Узнагароды
conchitawurst.com
Лагатып Вікісховішча Выявы на Вікісховішчы

Томас Нойвірт (ням.: Thomas Neuwirth), нар. 6 лістапада 1988 года, Гмундэн) — аўстрыйскі поп-спявак, больш вядомы пад псеўданімам Канчыта Вурст (ням.: Conchita Wurst). Пераможца конкурсу песні Еўрабачанне 2014[5].

Біяграфія

Том Нойвірт нарадзіўся 6 лістапада 1988 года ў горадзе Гмундэн, дзяцінства правёў у Штырыі, на паўднёвым усходзе Аўстрыі. Скончыў Школу моды ў Грацы ў 2011 годзе[6].

У 2006 годзе Том Нойвірт браў удзел у трэцім сезоне аўстрыйскага кастынг-шоу для маладых поп-выканаўцаў Starmania. У гэты ж час ён зрабіў камін-аўт як гей[7]. Том заняў у гэтым конкурсе другое месца, саступіўшы першае Надзін Бейлер. У 2007 годзе ён заснаваў поп-рок бой-бэнд Jetzt anders!, які праіснаваў некалькі месяцаў.

У наш час жыве ў Вене[6].

Канчыта Вурст

Том Нойвірт атрымаў шырокую папулярнасць у сцэнічнай выяве Канчыты Вурст. Ідэя пра барадатую жанчыну прыйшла яму ў галаву ў сувязі з тым, што ў падлеткавым узросце ён сутыкаўся з дыскрымінацыяй. Вобраз Канчыты Вурст стаў выказваннем у абарону талерантнасці. Том Нойвірт заявіў, што жадае, каб новае пакаленне лічыла, што быць самім сабой добра, каб для людзей было важна не тое як выглядае чалавек ці адкуль ён родам, але галоўнае — што гэта за чалавек, каб людзі навучыліся бачыць і цаніць тое, што схавана «за фасадам»[6][8].

Публічны дэбют у выяве Канчыты Вурст адбыўся ў 2011 годзе, калі Том Нойвірт прыняў удзел у кастынг-шоу тэлекампаніі ORF Die große Chance. У 2012 годзе ён заняў другое месца ў нацыянальным адборы на «Еўрабачанне 2012».

10 верасня 2013 года было абвешчана, што Канчыта Вурст будзе прадстаўляць Аўстрыю на конкурсе песні «Еўрабачанне 2014», які пройдзе ў Капенгагене. Гэта рашэнне аўстрыйскай нацыянальнай тэлекампаніі ORF выклікала спрэчкі ў краіне. Праз чатыры дні пасля абвяшчэння рашэння ORF больш за 31000 чалавек прагаласавалі супраць гэтага на старонцы «Anti-Wurst» у Facebook. У кастрычніку Міністэрства інфармацыі Беларусі атрымала петыцыю, якая заклікала тэлеканал БТРК выразаць выступленні Вурст з вяшчання Еўрабачання. У петыцыі заяўлялася, што гэта выступленне можа ператварыць Еўрабачанне «ў рассаднік садаміі». У адказ прадстаўнік Еўрабачання прыстрашыў выключэннем Беларусі з конкурсу[9]. Сама Канчыта Вурст заявіла, што была гатовая да негатыўнай рэакцыі на сваю перамогу, але адзначыла, што многія людзі, якія мелі прадузятасці супраць яе, пазней ад іх адмаўляліся. Яна сказала, што ведае, што барадатая жанчына дзівіць і абурае шэраг людзей, аднак тым самым гэта дае магчымасць абмеркаваць гэту праблему і задумацца пра прыроду ксенафобіі[8]. Пазней з падобнымі заявамі супраць артыста выступілі некаторыя расійскія кансерватыўныя арганізацыі. Журналісты адзначаюць, што гэта не першая «неадназначная жанчына» на Еўрабачанні: у 1998 годзе конкурс выйграла Дана Інтэрнэшнел, а ў 2007 годзе Верка Сярдзючка заняла другое месца, а травесці-артыст DQ — адзінаццатае, у 2002 годзе драг-квін трыа «Сёстры» прадстаўляла Славенію[10][11].

Ідэнтычнасць

Паводле афіцыйнага сайта праводзіцца мяжа паміж артысткай Канчытай Вурст і прыватнай асобай Томам Нойвіртам і падкрэсліваецца, што гэта два самастойныя чалавекі з уласнымі лёсамі, але якія«працуюць у зладжанай камандзе» і «выступаюць разам за талерантнасць і супраць дыскрымінацыі»[6] Паводле псеўдабіяграфіі[6], Канчыта Вурст нарадзілася ў горах Калумбіі, недалёка ад Багаты, і правяла сваё дзяцінства ў Германіі. У інтэрв'ю 2011 года Канчыта Вурст заявіла, што была названа ў гонар сваёй бабулі, а таксама назвала імя свайго бацькі — Альфрэд Кнак фон Вурст[12]. Па-нямецку «die Wurst» значыць «каўбаса», у сувязі з чым вобраз Тома часам завуць «барадатая каўбаска»[10]. У тым жа годзе Канчыта Вурст сумесна з танцоўшчыкам бурлеска Жакам Патрыякам далі таму ж выданню інтэрв'ю, у якім яны абвясцілі, што жанатыя ўжо чатыры гады[13].

У прэсе Тома Нойвірта часта завуць трансгендарам[9], трансвестытам[14] і драг-квін[15]. У інтэрв'ю 15 верасня 2013 года ён заявіў: «Я патрабую павагі і патрабую, каб, калі я выступаю ў вобразе фраў Вурст, да мяне так і звярталіся»[16].

Сінглы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 http://www.eurovision.tv/page/multimedia/videos?id=102383
  3. 3,0 3,1 http://www.haaretz.com/life/music-theater/1.582344
  4. 4,0 4,1 http://www.haaretz.com/misc/iphone-article/1.582344
  5. «Еўрабачанне-2014» выйграла Канчыта Вурст
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 Канчыта Вурст. Афіцыйны сайт
  7. http://www.homepagesearcher.com/starmania/tom.php Tom von Starmania — die 3. Staffel
  8. 8,0 8,1 Радыё «Свабода». Канчыта Вурст — аб пазітыўным
  9. 9,0 9,1 GayRussia.Eu. Беларусь можа адмяніць трансляцыю «Еўрабачання-2014» з-за «барадатай аўстрыйскай жанчыны»
  10. 10,0 10,1 Беларусь байкатуе «Еўрабачанне-2014» з-за аўстрыйскага трансвестыта
  11. Фото Фото: В России и Белоруссии не хотят смотреть "Евровидение" из-за бородатой женщины. Вести.ру. Праверана 8 студзеня 2014.
  12. News.at. Im Bett mit Conchita Wurst
  13. News.at. Frau Wurst zeigt ihre Liebe
  14. EuroVision Journal. Барадатая жанчына Канчыта Вурст прадставіць Аўстрыю на «Еўрабачанні-2014»
  15. TVMovie.De. Österreicher(in) Conchita Wurst will ESC gewinnen!
  16. Wurst: «In meiner Brust schlagen zwei Herzen»

Спасылкі


Узнагароды і дасягненні
Папярэднік:
Данія Эмілі дэ Форэст
з песняй «Only Teardrops»
Wiki Eurovision Heart (Infobox).svg
Пераможца конкурсу песні Еўрабачанне

2014
Пераемнік:
Швецыя Монс Сельмерлёў
з песняй «Heroes»
Папярэднік:
Наталля Келі
з песняй «Shine»
Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне
2014
Пераемнік:
The Makemakes
з песняй «I Am Yours»

Шаблон:Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне