Чарнагорыя на конкурсе песні Еўрабачанне
| Чарнагорыя | |
|---|---|
| Вяшчальнік | RTCG |
| Адбор | Нацыянальны (2007-2008)
Унутраны (2009, 2012-2017) |
| Удзелы | |
| Удзелы | 11 (2 у фінале) |
| Першы выступ | 2007 |
| Найлепшы вынік | 13, 2015 |
| Найгоршы вынік | 22 (паўфінал), 2007 |
| Спасылкі | |
Чарнагорыя на конкурсе песні Еўрабачанне як самастойная краіна прымае ўдзел з 2007 года. Дэбют краіны выйшаў няўдалым, Stevan Faddy з песняй «Ajde kroči» заняў 22 месца ў паўфінале (з 28 краін). У 2004—2005 гг. краіна прымала ўдзел у складзе Сербіі і Чарнагорыі, а да 1992 — у складзе Югаславіі. У 2009 годзе Чарнагорыі не хапіла да 10 месца толькі 2-х балаў, але нават калі б Чарнагорыя і заняла б 10 месца, ёй усё роўна не ўдалося б выйсці ў фінал, таму што прафесійнае журы абрала 10-й песняй Фінляндыю. У 2014 годзе Чарнагорыя ўпершыню змагла выйсці ў фінал, але там яна заняла толькі 19 месца (ад краіны тады ўдзельнічаў Сяргей Чэткавіч). 2015 год з’яўляецца на дадзены момант лепшым для Чарнагорыі. Ад краіны ўдзельнічаў Кнэз з песняй «Adio» і прайшоў у фінал. У фінале Кнэз заняў 13 месца, набраўшы 44 бала. З 2016 года Чарнагорыя больш не змагла прайсці ў фінал.
За 2 разы ўдзелу ў фінале Чарнагорыя атрымала 81 бал, а ў паўфінале — 437 балаў.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]| Пераможца | |
| Другое месца | |
| Трэцяе месца | |
| Чацвёртае месца | |
| Пятае месца | |
| Апошняе месца | |
| Аўтаматычны праход у фінал | |
| Не прайшла ў фінал | |
| Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
| Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
| 2007 | Стэфан Фэддзі | Чарнагорская | Ајде, крочи | Прасуньцеся, уступіце | 22 | 33 | ||
| 2008 | Стэфан Філіпавіч | Чарнагорская | Заувијек волим те | Я кахаю цябе назаўсёды | 14 | 23 | ||
| 2009 | Андрэа Дземіравіч | Англійская | Just Get Out of My Life | Проста сыходзь з майго жыцця | 11 | 44 | ||
| 2012 | Рамба Амадэус | Англійская, чарнагорская | Euro Neuro | - | 15 | 20 | ||
| 2013 | Who See і Ніна Жыжыч | Чарнагорская | Игранка | Вечарынка | 12 | 41 | ||
| 2014 | Сяргей Чэткавіч | Чарнагорская | Мој свијет | Мой свет | 19 | 37 | 7 | 63 |
| 2015 | Кнэз | Чарнагорская | Адио | Да пабачэння | 13 | 44 | 9 | 57 |
| 2016 | Highway | Англійская | The Real Thing | Рэальная рэч | 13 | 60 | ||
| 2017 | Слаўко Калезіч | Англійская | Space | Космас | 16 | 56 | ||
| 2018 | Ваня Радавановіч | Чарнагорская | Иње | Іней | 16 | 40 | ||
| 2019 | D mol | Англійская | Heaven | Неба | 16 | 46 | ||
| 2022 | Уладана | Англійская | Breathe | Дыханне | 17 | 33 | ||
Гісторыя галасавання
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2019 год гісторыя галасавання Чарнагорыі выглядае наступным чынам:
|
|
|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Стэфан Фэддзі ў Хельсінкі Еўрабачанне 2007
- Стэфан Філіпавіч у Белградзе Еўрабачанне 2008
- Андрэа Дземіравіч у Маскве Еўрабачанне 2009
- Рамба Амадэус у Баку Еўрабачанне 2012
- гурт Who See ў Мальмё Еўрабачанне 2013
- Сяргей Чэткавіч у Капенгагене Еўрабачанне 2014
- Кнэз у Вене Еўрабачанне 2015
- Highway ў Стакгольме Еўрабачанне 2016
- Слаўко Калезіч у Кіеве Еўрабачанне 2017
- Ваня Радавановіч у Лісабоне Еўрабачанне 2018
- D mol у Тэль-Авіве Еўрабачанне 2019