Нарвегія на конкурсе песні Еўрабачанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нарвегія

Нарвегія

Вяшчальнік NRK
Адбор
Удзелы
Удзелы 58 (55 у фінале)
Першы выступ 1960
Лепшы вынік 1, 1985, 1995, 2009
Горшы вынік 18 (паўфінал), 2007
Спасылкі

Старонка краіны.

Сайт тэлеканала.

Нарвегія ўдзельнічае ў конкурсе песні Еўрабачанне з 1960 года. За ўвесь час краіна два разы адмаўлялася ад удзелу: у 1970 (з-за нязгоды з сістэмай галасавання) і ў 2002 (дыскваліфікавана з-за дрэнных вынікаў у мінулым годзе).

Нарвегія тры разы была пераможцай конкурсу: у 1985 годзе, калі краіну прадстаўлялі Bobbysocks з песняй «La det swinge», у 1995, калі прадстаўнікамі краіны быў гурт Secret Garden, з песняй «Nocturne» і ў 2009, калі ўдзельнікам ад Нарвегіі быў спявак беларускага паходжання Аляксандр Рыбак, з песняй «Fairytale». У фінале Рыбак набраў 387 балаў, гэта стала рэкордным вынікам. Рэкорд трымаўся, пакуль не была ўведзена новая сістэма галасавання ў 2016 годзе. Разам з трыма перамогамі краіна 11 разоў была ў топ-5.

Акрамя таго Нарвегіяй пастаўлены таксама «рэкорд» па колькасці апошніх месцаў. За ўсю гісторыю ў фіналах конкурсу Нарвегія была апошняй 11 разоў, з іх 4 паразы былі з нулявым вынікам.

За ўсю гісторыю ўдзелу ў фінале Нарвегія атрымала 3118 балаў, а ў паўфінале — 1432 бала.

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Аўтаматычны праход у фінал
Не прайшла ў фінал
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
1960 Нора Брокстэдт Нарвежская Voi Voi Гэй гэй 4 11
Паўфіналаў не было
1961 Нора Брокстэдт Нарвежская Sommer I Palma Лета на пальме 7 10
1962 Інгер Якубсен Нарвежская Kom Sol, Kom Regn Прыходзь сонца, прыходзь дождж 10 2
1963 Аніта Талаўг Нарвежская Solvherv Сонцастаянне 13 0
1964 Арнэ Бендзіксен Нарвежская Spiral Спіраль 8 6
1965 Кірсці Спарбо Нарвежская Karusell Карусель 13 1
1966 Асэ Кліўленд Нарвежская Intet Er Nytt Under Solen Пад сонца няма нічога новага 3 15
1967 Кірсці Спарбо Нарвежская Dukkemann Чалавек-лялька 14 2
1968 Од Бёр Нарвежская Stress Стрэс 13 2
1969 Кірсці Спарбо Нарвежская Oj, Oj, Oj, Så Glad Jeg Skal Bli Ах, ах, ах, якая шчаслівая я буду 16 1
1970
Не ўдзельнічала
1971 Ханн Крог Нарвежская Lykken Er Шчасце - гэта... 17 65
Паўфіналаў не было
1972 Грэта Каўсленд і Бені Борг Нарвежская Småting Маленькія рэчы 14 73
1973 Bendik Singers Англійская,
французская
It’s Just A Game Гэта проста гульня 7 89
1974 Эн-Карын Стром і Bendik Singers Англійская The First Day Of Love Першы дзень кахання 14 3
1975 Элен Нікалайсен Англійская Touch My Life (With Summer) Дакраніся да майго жыцця (З летам) 18 11
1976 Эн-Карын Стром Англійская Mata Hari Мата Хары 18 7
1977 Аніта Скарган Нарвежская Casanova Казанова 14 18
1978 Ян Тэйген Нарвежская Mil Etter Mil Міля за міляй 20 0
1979 Аніта Скарган Нарвежская Oliver Олівер 11 57
1980 Сверэ К'елсберг і Mattis Hætta Нарвежская Sámiid Ædnan Саміід Уднан 16 15
1981 Фін Кальвік Нарвежская Aldri I Livet Ніколі ў жыцці 20 0
1982 Ян Тэйген і Аніта Скарган Нарвежская Adieu Развітанне 12 40
1983 Ян Тэйген Нарвежская Do Re Mi До-рэ-мі 9 53
1984 Долі дэ Люкс Нарвежская Lenge Leve Livet Няхай жыве жыццё 17 29
1985 Bobbysocks Нарвежская La det swinge Хай качаецца 1 123
1986 Кеціл Стокан Нарвежская Romeo Рамэа 12 44
1987 Кейт Гульбрандсен Нарвежская Mitt Liv Маё жыццё 9 65
1988 Караліна Кругер Нарвежская For Vår Jord Для нашай зямлі 5 88
1989 Брыт Сінёве Нарвежская Venners Nærhet Блізкія сябры 17 30
1990 Кеціл Стокан Нарвежская Brandenburger Tor Брандэнбургскія вароты 21 8
1991 Just4Fun Нарвежская Mrs. Thompson Місіс Томпсан 17 14
1992 Мерэтэ Троан Нарвежская Visjoner Погляд 18 23
1993 Сілье Віджэ Нарвежская Alle Mine Tankar Усе мае думкі 5 120
1994 Элізабет Андрэасен і
Ян Вернэр Даніэльсен
Нарвежская Duett Дуэт 6 76
1995 Secret Garden Нарвежская Nocturne Накцюрн 1 148
1996 Элізабет Андрэасен Нарвежская I Evighet Навечна 2 114
Пераможца мінулага года
1997 Тор Эндрэсен Нарвежская San Francisco Сан-Францыска 24 0
Паўфіналаў не было
1998 Ларс Фрэдрыксен Нарвежская Alltid Sommer Заўсёды лета 8 79
1999 Стыг Ван Эйк Англійская Living My Life Without You Пражыць жыццё без цябе 14 35
2000 Charmed Англійская My Heart Goes Boom Маё сэрца гатова выбухнуць 11 57
2001 Хальдор Легрэід Англійская On My Own Самастойны 22 3
2002
Дыскваліфікавана
2003 Ёштэйн Хасельгард Англійская I’m Not Afraid To Move On Я не баюся ісці далей 4 123
Паўфіналаў не было
2004 Кнут Андэрс Сёрум Англійская High Высока 24 3
Топ-11 мінулага года
2005 Wig Wam Англійская In My Dreams У маіх снах 9 125 6 164
2006 Крысцін Гульдбрандсен Нарвежская Alvedansen Танец эльфаў 14 36
Топ-11 мінулага года
2007 Гуры Шанке Англійская Ven A Bailar Conmigo Прыходзь танцаваць са мной
Не прайшла
18 48
2008 Марыя Хёўкас Сторэнг Англійская Hold On Be Strong Будзь моцнай, трымайся 5 182 4 106
2009 Аляксандр Рыбак Англійская Fairytale Казка 1 387 1 201
2010 Дыдрык Солі-Танген Англійская My heart is yours Маё сэрца — тваё 20 35
Пераможца мінулага года
2011 Стэла Мвангі Англійская,
суахілі
Haba Haba Патроху
Не прайшла
17 30
2012 Туджы Англійская Stay Застанься 26 7 10 45
2013 Маргарэт Бергер Англійская I Feed You My Love Я сілкую цябе сваім каханнем 4 191 3 120
2014 Карл Эспен Англійская Silent Storm Ціхі шторм 8 88 6 77
2015 Мёрлан і Дэбра Скарлет Англійская A Monster Like Me Монстр як я 8 102 4 123
2016 Агнета Ёнсен Англійская Icebreaker Ледакол
Не прайшла
13 63
2017 JOWST і Аляксандр Вальман Англійская Grab the Moment Лавіць момант 10 158 5 189
2018 Аляксандр Рыбак Англійская That's How You Write A Song Вось як трэба пісаць песню 15 144 1 266
2019 KEiiNO Англійская Spirit in the sky Дух у небе 6 331 7 210
2020 Ульрыке Брандсторп Англійская Attention Увага
Конкурс адменены
2021 Tix Англійская Fallen Angel Палы анёл 18 75 10 115
2022 Subwoolfer Англійская Give That Wolf a Banana Дайце гэтаму ваўку банан 10 182 6 177

Правядзенне Еўрабачання ў краіне[правіць | правіць зыходнік]

Год Горад Арэна Вядучыя
1986 Сцяг Нарвегіі Берген Грыг Хол Асэ Кліўленд
1996 Сцяг Нарвегіі Осла Oslo Spektrum Інгвільд Брын і Мортэн Харкет
2010 Сцяг Нарвегіі Осла Тэленор-Арэна Надзя Хасноуі, Хадзі Н'джы і Эрык Сольбакен

Гісторыя галасавання[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 2019 год гісторыя галасавання Нарвегіі выглядае наступным чынам:

Большасць балаў аддалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Швецыі Швецыя 363
2 Сцяг Даніі Данія 221
3 Сцяг Ірландыі Ірландыя 170
4 Сцяг Францыі Францыя 167
5 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 163
Большасць балаў атрымалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Швецыі Швецыя 226
2 Сцяг Даніі Данія 170
3 Сцяг Ірландыі Ірландыя 164
4 Сцяг Ісландыі Ісландыя 151
5 Сцяг Бельгіі Бельгія 148
Большасць балаў аддалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Швецыі Швецыя 453
2 Сцяг Даніі Данія 307
3 Сцяг Ірландыі Ірландыя 197
4 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 190
5 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 174
Большасць балаў атрымалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Швецыі Швецыя 301
2 Сцяг Даніі Данія 277
3 Сцяг Ірландыі Ірландыя 228
4 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 211
5 Сцяг Ісландыі Ісландыя 202

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія Марсэля Безансона[правіць | правіць зыходнік]

Год Прэмія Песня Кампазітар(ы)
словы (с) / музыка (м)
Выканаўца Фінал Балы Месца правядзення Спасылка
2009 Прэмія прэсы "Fairytale" Аляксандр Рыбак (м і с) Аляксандр Рыбак 1 387 Расія Масква
2015 Прэмія кампазітараў "A Monster Like Me" К’еціль Мёрлан (м і с) Мёрлан і Дэбра Скарлет 8 102 Аўстрыя Вена

Прэмія OGAE[правіць | правіць зыходнік]

Год Песня Артыст Месца Балы Месца правядзення Спасылка
2009 "Fairytale" Аляксандр Рыбак 1 387 Расія Масква

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Klier, Marcus. The Eurovision 2009 Marcel Bezençon Awards. esctoday.com (18 мая 2009). Праверана 8 December 2019.
  2. Winners of the Marcel Bezençon Awards 2015. eurovision.tv (25 мая 2015). Праверана 8 December 2019.
  3. Cobb, Ryan. Analysing ten years of OGAE voting: "Underneath the fan favourite bias is a worthwhile indicator"(недаступная спасылка). escxtra.com (21 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2019. Праверана 8 December 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]