Балхаш-Алакольская катлавіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Над возерам Балхаш

Балхаш-Алакольская катлавіна — плоская замкнёная ўпадзіна на ўсходзе Казахстана.

Даўжыня больш за 700 км, вышыня ад 342 (узровень возера Балхаш) да 600 м над узроўнем мора. Утварылася ў выніку прагіну, яхі запоўнены рачнымі пясчанымі адкладамі. Уключае на захадзе возера Балхаш, на ўсходзе азёры Сасыкколь і Алаколь, на поўдні пясчаныя масівы Таўкум, Муюнкум і інш. Ападкаў 135—200 мм за год. Пануюць пустынныя і паўпустынныя ландшафты. Перавеяныя пяскі ўтвараюць грады (вышыня да 30 м), паўзарослыя саксаулам, джузгунам, палыном, салянкамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Балхаш-Алакольская катлавіна // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.