Перайсці да зместу

Саксаул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саксаул
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Haloxylon Bunge, 1851


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  151229
EOL  2872976
IPNI  6885-1

Саксау́л[1] (Halóxylon), (каз.: Сексеуіл/Sekseuil) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Хмызнякі або невялікія дрэвы (вышынёй 1,5— 2 м) з вільчатым галінаваннем і членістымі ломкімі маладымі парасткамі. Фотасінтэз ажыццяўляюць зялёныя галіны. Кветкі абодваполыя, сядзяць па 4 у пазухах лускападобных прыкветкаў. Калякветнік з 5 плёнкавых лісточкаў, якія ўтвараюць ў плодзе (арэшку) крылы. Каранёвая сістэма магутная, добра развітая. Бакавыя карані сыходзяць у глебу на глыбіню 10—11 метраў. Ствол няроўны, моцны, але крохкі. Колер кары белы, чорны, ці карычневы.

Паводле базы дадзеных The Plant List на 2013 год, род уключае 9 відаў[2]:

Усе віды распаўсюджаныя ў паўпустынях і пустынях Азіі. У Казахстане і Сярэдняй Азіі расце два віды: саксаул белы (Haloxylon persicum) і белы (Haloxylon ammodendron)[3].

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Haloxylon (англ.). The Plant List (1 чэрвеня 2013). Праверана 28 мая 2018.
  3. Ареал саксаула зайсанского (Haloxylon ammodendron (C.A.Mey) Bunge). Проект «Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения» (17 верасня 2007). Праверана 28 мая 2018.
  • Саксаул — род Haloxylon: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)