Баляслаў Калышка
Баляслаў Калышка | |
---|---|
Нараджэнне |
7 жніўня 1837 |
Смерць |
9 чэрвеня 1863 (25 гадоў) |
Адукацыя | |
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баляслаў Вікенцьевіч Калы́шка (26 ліпеня (7 жніўня) 1837, фальварак Карманішкі Лідскага пав. Віленскай губ., сучасн. Літва — 28 мая (9 чэрвеня) 1863) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Расійскай імперыі 1860-х г.
Паходзіў з небагатых дваран беларуска-літоўскага сумежжа. 3 1860 вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнага студэнцтва, прапагандаваў ідэі рэвалюцыйнага саюза народаў у барацьбе з самадзяржаўем. У 1861 вёў агітацыю ў Лідзе і Лідскім павеце, удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях, сутыкненнях студэнтаў з паліцыяй у Маскве. Ратуючыся ад пакарання, выехаў за мяжу, наведваў ваенную школу польскіх эмігрантаў у Італіі. У сакавіку 1863 сфарміраваў баяздольны паўстанцкі атрад (Дубіскі полк) у цэнтральнай Літве (Ковенскі павет), меў некалькі паспяховых сугычак з царскімі войскамі. 5 красавіка 1863 з атрадам далучыўся да Зігмунта Серакоўскага, камандаваў адной з калон у паходзе паўстанцаў на поўнач Літвы. Пасля разгрому паўстанцаў у Біржайскай бітве (25-27 красавіка 1863) узяты ў палон і паводле прысуду павешаны ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кісялёў Г. Рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст з Лідчыны // Кісялёў Г. Героі і музы. — Мн., 1982.