Балясіна
Выгляд
Баля́сіны, балясы[1] (ад стар.-грэч.: βαλαύστιον — кветка дзікага граната) у архітэктуры — невысокія фігурныя слупкі ў выглядзе калон (часам з разьбяным дэкорам), якія падтрымліваюць парэнчы агародж балконаў, усходаў, парапета і інш, элемент балюстрады.
Вырабляюцца з дрэва, каменя, металу, мармуру, бетону і інш. Таксама могуць мець выгляд у адной плоскасці.
Бываюць плоскія, круглыя ці гранёныя ў сячэнні. Складаюцца з базы, ствала грушападобнай, прызматычнай, вазона- або келіхападобнай формы, нярэдка завяршаюцца плінтам.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 279. — 727 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Балясіна
- Слоўнік дойліда(недаступная спасылка)
- Балюстрада ў Энцыклапедыі Брытаніка
- Балясины: практичный и рациональный декор для дома Архівавана 30 лістапада 2018.