Бандэйранты
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/Monumento_%C3%A0s_Bandeiras_01.jpg/220px-Monumento_%C3%A0s_Bandeiras_01.jpg)
Бандэйранты (ад парт.: Bandeira «сцяг») — удзельнікі прыватных партугальскіх экспедыцый углыб Лацінскай Амерыкі ў XVII — XVIII ст. Бандэйранты садзейнічалі геаграфічным даследаванням, адкрыццю карысных выкапняў і ўнутранай каланізацыі. Аднак яны таксама сумна вядомы як рабаўнікі і гандляры рабамі.