Барбарыс
Барбарыс | |||||||||||||||||
Барбарыс звычайны (Berberis vulgaris). Тыпавы від роду. Агульны выгляд расліны. | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Berberis L. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Odostemon Raf.
| |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Барбары́с[3] (Berberis) — род кветкавых раслін сямейства барбарысавых.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Калючыя кусты з простым лісцем. Кветкі жоўтыя, сабраныя ў гронкі, радзей адзіночныя. Плады — аранжава-чырвоныя, пурпуровыя або сінявата-чорныя ягады.
Дэкаратыўныя ў час цвіцення і плоданашэння. Выкарыстоўваюць барбарыс для салітэрнай і групавой пасадак, стварэння жывых агароджаў. Размнажаюць насеннем і вегетатыўна (зялёнымі чаранкамі і дзяленнем куста). Сяўбу праводзяць восенню свежасабраным насеннем або вясною пасля двухмесячнай стратыфікацыі пры тэмпературы 2—5 °C. Для дэкаратыўнага садоўніцтва рэкамендуюцца барбарыс амурскі (Berberis amurensis) (да 3 м), барбарыс звычайны (Berberis vulgaris) і яго пурпуровалістая форма (1,5—2,5 м), барбарыс Тунберга (Berberis thunbergii) і яго выключна дэкаратыўная пурпуровалістая форма (каля 1 м).
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваюцца ў харчовай і фармацэўтычнай прамысловасці. Да глебавых умоў непатрабавальныя. Засухаўстойлівыя. Святлолюбівыя, паддаюцца падстрыганню. Пасля высечкі даюць вельмі шмат парасткаў. Добра пераносяць перасадку. Меданосы. Пашкоджваюцца іржаўным грыбам збожжавых злакаў.
У Беларусі дзікарослы 1 від — барбарыс звычайны (Berberis vulgaris).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-079-3
- Анціпаў В. Р., Вынаеў Г. У. Барбарыс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 235—236.