Барыс Уладзіміравіч Івонцьеў
Барыс Уладзіміравіч Івонцьеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 1985 (59 гадоў) |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | станковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Андрэй Ануфрыевіч Бембель і Аляксей Канстанцінавіч Глебаў |
Член у |
Барыс Уладзіміравіч Івонцьеў (18 ліпеня 1926, г. Менск — 31 жніўня 1985) — беларускі скульптар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1956 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1966 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Глебава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1962 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя творы: кампазіцыі «Камісар Брэсцкай крэпасці», «Я. Фамін перад расстрэлам», «Да новага жыцця», «Партызан», «Проба металу», «Недазволены прыём»; партрэты А. Гараўца, Р. Зорге, М. Кедышкі, П. Купрыянава, С. Прытыцкага, К. Арлоўскага; помнікі А. Брагіну ў г.п. Любань, загінуўшым воінам і партызанам у в. Хойнікі Мінскай вобласці, У. Леніну ў г. Лепелі (усе ў сааўтарстве).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Івонцьеў Барыс Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
- Нарадзіліся 18 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 31 жніўня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары Беларусі
- Скульптары XX стагоддзя
- Скульптары-манументалісты