Шматклетачная ніткападобная аднадомная водарасць. Слаявіна мяккая, слізістая, даўжыня 2—10 см, цемнаватага жоўта- або аліўкава-шэрага колеру, часам укрытая слоем скурыстых клетак. Асноўныя галінкі густа ўсаджаны пучкамі кароткіх галінак, размешчаных кальчакамі. Палавое размнажэнне — аагамія.
Адрозніваецца каля 50 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. Растуць у багатай кіслародам прэснай вадзе, асобныя віды — на тарфяных балотах паблізу крыніц. На Беларусі — батрахаспермум ружанцападобны (Batrachospermum gelatinosum) адзначаны ў ручаях, рэчках і наваколлі возера Нарач.