Беглыя
Бе́глыя, збе́гі — групы, сялянскія сем’і ці асобныя сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім, якія без дазволу феадала кідалі гаспадарку і перасяляліся ў іншыя месцы (звычайна іншыя вёскі ці гарады). Уцёкі сталі часцейшымі па меры ўвядзення і ўзмацнення прыгону, асабліва ў час закладання фальваркаў. Яны былі адным з пасіўных відаў класавай барацьбы. Сяляне прыгранічных зямель Вялікага Княства Літоўскага часта ўцякалі за мяжу — у Масковію, Прусію, Украіну. За 2-ю палову XVI—XVII ст. сейм Рэчы Паспалітай прыняў каля 20 пастаноў аб уцёках сялян са шляхецкіх маёнткаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Каб прадухіліць уцёкі, былі пашыраныя паліцэйскія функцыі сельскага войта, уведзеная кругавая парука і адпрацоўка паншчыны абшчынай за збеглага, уведзеныя штрафы за прыём беглага і іншае[1].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 371.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беглыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 371. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).