Безянчук
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Безянчук
| ||||||||||||||||||||||||
Безянчук (руск.: Безенчу́к) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Безянчуцкага раёна Самарскай вобласці Расіі, а таксама гарадскога паселішча Безянчук. Знаходзіцца на 14-м месцы з 206 па колькасці насельніцтва сярод пасёлкаў гарадскога тыпу Расійскай Федэрацыі.
Насельніцтва — 20 516 чал. (2021). Вёска Безянчук упершыню згадваецца ў 1860-х гадах. У сучасным размяшчэнні пасёлак Безянчук быў утвораны ў 1886 годзе падчас будаўніцтва ўчастка Самара-Златавустаўскай чыгункі (спачатку ён называўся «Пасёлак Пуцейцаў»). У 1958 годзе паселішча атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу. У 1950-х гадах у ваколіцах былі адкрыты радовішчы нафты.