Перайсці да зместу

Беларуская справа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Беларуская справа»
Тып перыядычнае выданне[d] і газета
Выдавец Пятро Васільевіч Мятла
Заснавана 9 красавіка 1926
Спыненне публікацый 31 ліпеня 1926
Палітычная прыналежнасць Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Беларуская справа» — газета рэвалюцыйна-дэмакрытычнага кірунку, орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Выд. на бел. мове, у Вільні (9.4.1926 — 31.7.1926), 2 разы на тыдзень[1]. Выйшла 29 нумароў, з іх 11 канфіскаваны (7[1]). Тыраж да 8 тыс. экз.[1] З чэрвеня заменена газетай «Народная справа». Выдавец П. Мятла. Рэдактары А. Вільчыцкі (#1 — 21), С. Макулік (#22 — 29).[2]

  1. а б в БелСЭ, Т.2. с.232 Говін С. В.
  2. ЭнГістБел, Т.1 с.415 Говін С. В.