Беларуская ўніверсальная таварная біржа
Беларуская ўніверсальная таварная біржа | |
---|---|
Тып | таварная |
Размяшчэнне | Мінск, Беларусь |
Год заснавання | 25 мая 2004 |
Уладальнік | Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь |
Валюта | Беларускі рубель |
Афіцыйны сайт | butb.by/engl |
Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) — таварная біржа, заснаваная ў 2004 годзе ў Мінску. Ажыццяўляе гандаль драўнінай, металам, сельскагаспадарчай прадукцыяй, а таксама прамысловымі і спажывецкімі таварамі. З 2012 года працуе секцыя тэрміновага рынку. Біржа мае прадстаўніцтвы ў кожным абласным цэнтры, а таксама ў Вільнюсе (Літва), Рызе (Латвія) і Маскве (Расія). З панядзелка па чацвер працуе з 9-й да 18-й гадзіны. У пятніцу — да 16:45.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя таргі драўнінай адбыліся 2 чэрвеня 2005 года. З чэрвеня таксама пачаліся таргі металам. У студзені 2006-га пачаліся таргі харчаваннем. У сакавіку адчынілася аддзяленне ў Брэсце. У 2008 годзе аддзяленні былі ў кожным абласным цэнтры. У маі 2009-га з'явілася магчымасць ажыццяўляць дамовы праз Сеціва. З сакавіка 2011 года біржа ўдзельнічае ў Аб'яднанні ф'ючарсных рынкаў (АФР). 1 ліпеня 2014 года колькасць улічаных удзельнікаў гандлю і кліентаў брокераў перавысіла 13,8 тыс., у тым ліку 2,9 тыс. (21 %) іншаземцаў з 56 краін.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зоя Варанцова, Алена Даўжанок, Яўген Пясецкі. Торг — справа высакародная // Звязда : газета. — 29 чэрвеня 2010. — № 124 (26732). — С. 6. — ISSN 1990-763x;
- Дзяржаўныя закупкі на электронных аўкцыёнах Інфаграфіка(недаступная спасылка) // БЕЛТА, 15 лістапада 2011.