Беларускі псіхапат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі псіхапатM:
Постар фільма
Жанр трылер
Рэжысёр
Прадзюсар
У галоўных
ролях
Працягласць 62 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2015
IMDb ID 6130862

«Белару́скі псіхапа́т» (руск.: Белорусский психопат) — беларускі незалежны мастацкі фільм, зняты ў 2015 годзе рэжысёрам Мікітам Лаўрэцкім[1]. Лепшы фільм Нацыянальнага конкурсу кінафестывалю «Лістапад» у Мінску (2015), удзельнік пазаконкурснай праграмы кінафестывалю «GoEast[de]» у Вісбадэне (2016). Онлайн-прэм’ера ў інтэрнэце адбылася ў 2016 годзе на сайце часопіса «Cineticle».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Герой фільма, «малады таленавіты фатограф і відэаграф», вырашае на свой дзень нараджэння нарэшце страціць некранутасць і для гэтага па нейкай зачараванай логіцы запрашае на дачу малазнаёмую дзяўчыну і двух яе сябровак. Дзяўчаты не адразу разумеюць, наколькі жахлівая ноч чакае іх наперадзе.

Ролі выконвалі[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Крысціна Бо
Мікіта Лаўрэцкі
Вольга Кавалёва
Ксенія Субоціна
Дзяніс Баранаў
Даніла Лаўрэцкі

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • прадзюсар, рэжысёр, мантажор — Мікіта Лаўрэцкі
  • аўтар сцэнарыя — Мікіта Лаўрэцкі, Вольга Кавалёва
  • аператар — Марыя Рольскітэ

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

" Шмат у чым пабудаваны на імправізацыі «Беларускі псіхапат» — вынік візуальнай культуры новага стагоддзя, дзе сацыяльныя сеткі, відэаблогі, запісы на айфон і аматарскія фатаграфіі ўтвараюць калаж. Тут шмат жывога, ён забаўны і ў той жа час палохае, а сам Лаўрэцкі спыняцца не мае намеру, а, значыць, за ім будзе цікава сачыць.
Барыс Нялепа, «Радыё Свабода»
"
" Своеасаблівасць 21-гадовага аўтара бясспрэчна.
Вольга Шэрвуд, «BBC Русская служба»
"
" Гэта кіно, у якім прыкметная «нагледжанасць» рэжысёра, яго свядомы выбар — калі адмаўляецца ад чаго-то, каб набыць у іншым.
Дар’я Амельковіч, «Культура»
"
" Спачатку глядзіш фільм і падглядваць за персанажамі са схаванай ухмылкай, як раптам у баку пачынае паколваць нешта накшталт шчырасці, пранікаешся тым, што адбываецца з цёплым сяброўскім гумарам, але ўсё валіцца ў эзатэрычную дзічыну, адчуваеш неспакой, нават, хочацца думаць, страх, а застаецца ад яго толькі няёмкасць, як ад недарэчы праробленага жэсту.
Максім Селязнёў, Cineticle.com
"
" «Беларускі псіхапат» створаны з плюсаў.
Маргарыта Дегцяр, «Маладосць»
"

Зноскі

  1. Хмельницкая, Света. В интернете появился «Белорусский психопат» Никиты Лаврецкого (руск.). «Как тут жить» (31 кастрычніка 2016). Праверана 1 лютага 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]