Беларускі цэнтральны саюз сельскагаспадарчых калектываў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускі цэнтральны саюз сельскагаспадарчых калектываў (Белкалгасцэнтр) — рэспубліканская кааператыўная арганізацыя ў 19281932 гг.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў Менску на Другім Усебеларускім з’ездзе калгасаў 1928 г. як Усебеларускі саюз сельскагаспадарчых калектываў (Белкалгассаюз), у студзені 1930 г. перайменаваны ў Белкалгасцэнтр. Белкалгасцэнтр меў на мэце стварэнне, кіраўніцтва і арганізацыйна-гаспадарчае абслугоўванне калгасаў. 3 перайменаваннем Белкалгассаюза ў Белкалгасцэнтр пашыраны і яго функцыі. Апарат Белкалгасцэнтра кантраляваў гаспадарчую дзейнасць калектываў, перапрацоўку і збыт імі сваёй прадукцыі, культурна-масавую работу, распрацоўваў правілы ўнутранага распарадку, спагнанняў з калгасаў запазычанасці па збожжанарыхтоўках. Фінансаванне Белкалгасцэнтра вялося з дзяржаўнага бюджэту і не залежала ад вынікаў дзейнасці гаспадарак, якія ён аб’ядноўваў. Ва ўмовах цэнтралізаванага размеркавання крэдытаў, сельскагаспадарчай тэхнікі і іншых сродкаў, недахопу кваліфікаваных спецыялістаў гэты фактар садзейнічаў таму, што вытворчыя калектывы апынуліся ў поўнай залежнасці ад вышэйшых органаў. Маючы значныя паўнамоцтвы, апарат Белкалгасцэнтра і падпарадкаваных яму акруговых саюзаў практыкаваў умяшанне і ў арганізацыйныя і ў дробныя гаспадарчыя пытанні. На пачатку 1930-х гадоў, калі вёска станавілася калгаснай, ва ўмовах узмацнення цэнтралізацыі, Белкалгасцэнтр стаў непатрэбным элементам адміністрацыйна-загаднай сістэмы і ў кастрычніку 1932 г. ліквідаваны. Яго функцыі перададзены Наркамату земляробства БССР.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Органамі кіраўніцтва Белкалгасцэнтра з’яўляліся Усебеларускі з’езд сельскагападарчых калектываў, а таксама савет і праўленне, якія выбіраліся з’ездам. Структура апарату Белкалгасцэнтра напачатку складалася з сакратарыята і 4 аддзелаў (арганізацыйна-інструктарскі, планава-вытворчы, нарыхтоўчы і крэдытна-фінансавы), у студзені 1930 г. было 7 аддзелаў (груп).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]