Белыя росы
Белыя росы | |
---|---|
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 105 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1983 |
Наступны фільм | Белыя Росы. Вяртанне |
IMDb | ID 0085227 |
«Белыя росы» (руск.: Белые росы) — мастацкі фільм кінарэжысёра Ігара Дабралюбава. Вытворчасць — «Беларусьфільм», 1983 год. Працягласць — 89 хвілін. Лірычная камедыя, якая ярка паказвае жыццё, радасці і праблемы савецкіх людзей першай паловы 80-х гадоў.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Усевалад Санаеў у ролі васьмідзесяцігадовага ветэрана працы і трох войнаў Фядоса Ходаса. Ён аўдавеў, у яго выраслі тры сыны. Старэйшы Андрэй (Генадзь Гарбук) — чалавек грунтоўны, але празмерна прадумлівы. Малодшы, Васіль (Мікалай Карачанцаў), дураслівы весялун і свавольнік, усё грае на гармоніку і гуляе. Сярэдні, Сашка (Міхаіл Какшонаў) вядзе вандроўнае жыццё, пятнаццаць гадоў не быў дома — зарабляе доўгі рубель на чужыне (на Курыльскіх астравах). За кожнага з іх перажывае стары, якога сусед Цімафей (Барыс Новікаў) кожную раніцу пытае, калі ён «паміраць» збіраецца.
Жыхары вёскі Белыя Росы, у якой адбываюцца асноўныя падзеі, атрымліваюць ордары на кватэры ў шматпавярховых дамах у горадзе, які паступова паглынае вёску. Гэта вымушае Фядоса і яго суседзяў пачаць жыць гарадскім жыццём, адрозным ад іх звыклага ўкладу. Своеасаблівым сімвалам сувязі горада і вёскі служыць драўляны масток, перакінуты праз рэчку, па якім перабіраюцца героі фільма, ідучы дадому ці ў горад.
У канцы фільма, на заходзе дня, стары Фядос дзякуе Сонцу за сваё жыццё і просіць шчасця для дзяцей.
Час і месца здымак
[правіць | правіць зыходнік]Фільм здымаўся ў 1983 годзе ў Гродне ў цэнтральнай частцы горада, у мікрараёнах Пярэселка і Дзевятоўка.
У ралях
[правіць | правіць зыходнік]- Усевалад Санаеў — Фядос Ходас
- Мікалай Карачанцаў — Васька Ходас, малодшы сын;
- Міхаіл Какшонаў — Сашка Ходас, сярэдні сын;
- Генадзь Гарбук — Андрэй Ходас, старэйшы сын;
- Барыс Новікаў — Цімафей, сусед Фядоса
- Галіна Польскіх — Маруся, жонка Ваські
- Наталля Харахорына — Вера Матруніна, паштальён, нявеста (потым жонка) Сашкі
- Станіслаў Садальскі — Кісель, залётнік Марусі
- Стэфанія Станюта — Кіселіха
- Ірына Ягорава — жонка Андрэя
- Аляксандр Бяспалы — Мішка, сябар Сашкі
- Юрый Кухаронак — Скварцоў, міліцыянер
- Юлія Касмачова — Галюня, дачка Ваські
- Валянцін Букін — грамадзянін з дзіцячай каляскай
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтар сцэнарыя: Аляксей Дудараў
- Рэжысёр-пастаноўшчык: Ігар Дабралюбаў
- Аператар-пастаноўшчык: Рыгор Масальскі
- Мастак-постаноўшчык: Яўген Ганкін
- Кампазітар: Ян Фрэнкель
- Вершы: Міхаіл Таніч
- Дырыжор: Сяргей Скрыпка (Дзяржаўны сімфанічны аркестр кінематаграфіі СССР)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Спецыяльны прыз Усесаюзнага кінафестывалю за 1984 год
- Прыз Усесаюзнага кінафестывалю за лепшы сцэнарый за 1984 год
- Прыз Усесаюзнага кінафестывалю за лепшую акцёрскую працу за 1984 год
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца ў мікрараёне Дзевятоўка ў Гродна на тым месцы, дзе была вёска Белыя Росы, названа ў гонар вёскі — Белыя Росы.[1]
У раёне дамоў, паказаных у фільме, у 2018 годзе быў устаноўлены помнік героям стужкі[2].
Экранізацыя працягу фільма
[правіць | правіць зыходнік]6 кастрычніка 2011 года аўтар сцэнарыя карціны Аляксей Дудараў на сустрэчы з гледачамі заявіў, што экранізацыя працягу фільма «Белыя Росы» ў наш час не плануецца. Паводле слоў Дударава, ужо напісан сцэнарый і выдадзена кніга, у якой расказваецца пра далейшы лёс былых жыхароў выдуманай вёскі Белыя Росы, і калі б ён быў прадзюсарам і меў бы грошы, то зняў бы гэты фільм.[3]
Аднак ужо 17 лістапада 2011 года генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Алег Сільвановіч паведаміў, што кінастудыя плануе зняць працяг фільма. Паводле сцэнарыя Аляксея Дударава галавой роду стане Андрэй Ходас, які будзе жыць у горадзе з назвай Белыя росы. Па сюжэце Андрэй разводзіцца з жонкай і з’яжджае на хутар. Аднак на гэтым месцы будаўнічая кампанія збіраецца ўзвесці катэджны пасёлак Белыя росы. Фільм выйшаў у 2014 годзе. Ролю малодшага сына Фядоса Ходаса, Васіля, зноў выканаў Карачанцаў. Здымалі карціну ў Гродне.
Зноскі
- ↑ «Белым росам» — 38 лет: Галюня умерла в 24, Караченцова сгубили ДТП и рак, а Новикова – диабет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2022. Праверана 28 чэрвеня 2022.
- ↑ Скульптуры героев "Белых Рос" появились в Гродно
- ↑ Дудараў: Час для экранізацыі працягу «Белых Рос» яшчэ не настаў