Бельчыцы
Выгляд
Бельчыцы — рэзідэнцыя полацкіх князёў y 12 ст. Размяшчалася на левым беразе Заходняй Дзвіны, пры ўпадзенні ў яе р. Бельчанка, за 2 км ад Полацкага Верхняга замка (цяпер y межах Полацка). Упамінаюцца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159 г. Паводле сцверджання М. Стрыйкоўскага, Бельчыцы былі ўмацаваны мураванай сцяной і вежамі, якія разбураны ў 17 ст. уніяцкім архіепіскапам І. Кунцэвічам. Часткай княжацкай рэзідэнцыі з'яўляўся Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).