Берагаўскія нізкагор’і
Берагаўскія нізкагор’і (укр.: Берегівське низькогір'я, Берегівське горбогір'я) — масіў плоскавяршынных вулканічных пагоркаў і расчлянёных схілавых паверхняў на правабярэжжы ракі Баржавы, у межах Закарпацкай нізіны, паблізу горада Берагава Закарпацкай вобласці Украіны.
Працягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 12-18 км, шырыня 3-9 км, вышыня 115-369 м.
Тэктанічна звязаны з Закарпацкім прагінам. Пачынаючы з палеазою, тут адбываліся блокавыя рухі рознага напрамку, а ўздоўж разломаў вывяргалася магма. Так узнік ланцуг субвулканічных цел — пахаваных вулканаў, характэрных для Берагаўскай зоны горстаў; з цягам часу яны апынуліся на паверхні.
Берагаўскія нізкагор’і складаюцца з ліпарытаў і ліпарытавых туфаў. З карысных выкапняў маюцца перліт, каалініт, алуніт. Свінцова-цынкавыя руды звязаны з тоўшчай неагенавых туфаў, рудныя целы прадстаўлены кварц-барыт-сульфіднымі жыламі.
Фрагменты дуброў і хмызнякоў. Схілы часткова тэрасаваныя. Вінаграднікі, сады і ворныя землі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ковальчук І. П. Берегівське горбогір'я // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. Т. 1. (укр.)