Перайсці да зместу

Бешмет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партрэт П. М. Урангеля ў казацкай форме

Бешмет[1] (састар. бешметь, ад татар.: bišmät) — верхняе адзенне цюркскіх народнасцяў, у выглядзе кафтана са стаячым каўняром. Распашны, звычайна падшываны, глуха зашпілены паўкафтан, які шчыльна атуляе грудзі і талію і даходзіць, як правіла, да каленяў, з невысокім каўняром-стойкай і рукавамі з парчы, аксаміту. Апранаўся на кашулю і пад халат, хоць у побыце мог насіцца самастойна. Часам збліжаецца з архалукам  (руск.) (атаясамліваецца з ім ці лічыцца закаўказскай разнавіднасцю). Пасля ватны бешмет стаў прататыпам ватоўкі  (руск.), а лёгкі скарочаны бешмет ахоўнага колеру — прататыпам гімнасцёркі  (руск.).

Бешмет зацверджанага па колеры і пакрыю ўзору уваходзіў у склад форменнага адзення ўсіх казачых войскаў. У пазаслужбовы час казакі маглі насіць бешметы любога колеру і матэрыялу. Бешметы выкарыстоўваліся як у якасці вулічнага, так і хатняга адзення. Маладыя казакі насілі бешметы ў летні час падчас гулянняў і святаў. Старыя казакі насілі дома прасцябаны на ваце бешмет.

Бешметы шылі звычайна з тканін фабрычнай вытворчасці: атлас, сацін і іншых; матэрыял — воўна, шоўк, рэпс і гэтак далей. Пажылыя казакі насілі бешметы сіняга, чорнага, карычневага колераў, маладыя — чырвонага, бардовага, зялёнага, блакітнага.

Бешмет прадстаўляў сабой вопратку даўжынёй ледзь вышэй каленяў або да каленяў, з падразной па таліі спінкай, прамымі суцэльнымі крысамі, якія зашпільваюцца да таліі на кручок, з бакавымі клінамі. Каўнер заўсёды быў стаячым, рукавы — вузкімі і доўгімі. Бешмет падпяразваўся так званым шабельным апярэзем, то ёсць скураным поясам, упрыгожаным меднымі і срэбнымі бляшкамі, на якім трымаліся кінжал або шабля.

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Андреева Р. П. Бешмет // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 104. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Шитова С. Н. Башкирская народная одежда. Уфа, 1995.
  • Р. М. Кирсанова. Бешмет // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 40. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.