Брандэнбург-Прусія
Скасаваная дзяржава | |||||
Брандэнбург-Прусія | |||||
---|---|---|---|---|---|
Brandenburg-Preußen | |||||
|
|||||
Гімн: Гімн Германскай імперыі | |||||
|
|||||
27 жніўня 1618 — 18 студзеня 1701
|
|||||
Сталіца | Берлін і Кёнігсберг | ||||
Мова(ы) | нямецкая (афіцыйная), таксама ніжненямецкая, польская, дацкая, літоўская, ніжнелужыцкая, кашубская, фрызская | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Рэлігія | Каталіцызм | ||||
Форма кіравання | манархія (княства) | ||||
Дынастыя | Гогенцолерны | ||||
Князь | |||||
• 1618–1619 | Іаан Жыгімонт Гогенцолерн | ||||
• 1619–1640 | Георг Вільгельм Гогенцолерн | ||||
• 1640–1688 | Фрыдрых Вільгельм I Брандэнбургскі | ||||
• 1688–1701 | Фрыдрых I | ||||
Гісторыя | |||||
• 27 жніўня 1618 | Асабістая унія | ||||
• 19 верасня 1657 | Незалежнасць Прусіі | ||||
• 18 студзеня 1701 | Пераўтварэнне ў каралеўства | ||||
Папярэднікі і пераемнікі | |||||
|
Брандэнбург-Прусія — дзяржава, ўтвораная ў выніку завяршэння асабістай уніі Прусіі з Брандэнбургам у 1618 годзе, са згоды Жыгімонта III Вазы. З тых часоў, курфюрст Брандэнбургскі быў таксама князем (герцагам) Прусіі.
Калі памёр бяздзетным апошні герцаг Юліх-Клеве-Берг у 1609 справа дайшла да вайны за правапераемнасць, якая скончылася 12 лістапада 1614 года Ксантэнскім мірам, на падставе якога Брандэнбург здабыў сабе уладу над герцагствам Клеўскім і графствам Марк.
Пасля Вестфальскага міру ў 1648 годзе плошча Брандэнбурга дасягнула 105.119 км² на якой пражывала 600 тысяч чалавек.
Пасля Яна II Казіміра, які завершыў вайну са Швецыяй, Прусія афіцыйна перастала быць леннікам Рэчы Паспалітай (Велаўска-Быдгашчскі трактат 1657 года).
У 1701 годзе герцагства было пераўтворана ў Каралеўства Прусія.