Брукхейвенская нацыянальная лабараторыя
Брукхейвенская нацыянальная лабараторыя | |
---|---|
Арыгінальная назва | англ.: Brookhaven National Laboratory |
Заснаваны | 1947 |
Сайт | bnl.gov/world/ (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брукхейвенская нацыянальная лабараторыя (англ.: Brookhaven National Laboratory, BNL) — адна з шаснаццаці нацыянальных лабараторый Міністэрства энергетыкі ЗША. Знаходзіцца ў Аптане (штат Нью-Ёрк, востраў Лонг-Айленд). Заснавана ў 1947 годзе на месцы былой ваеннай базы арміі ЗША «Лагер Аптан» (англ.: Camp Upton). Выкарыстоўваецца Брукхейвенскай навуковай асацыяцыяй для даследаванняў Міністэрства энергетыкі ЗША, галоўным чынам — у вобласці ядзернай фізікі. У лабараторыі працуе больш за 3000 вучоных, інжынераў, тэхнікаў і работнікаў дапаможнага персанала. Штогод сюды прыязджае працаваць 4000 даследчыкаў з усяго свету. Адкрыцці, зробленыя ў гэтай лабараторыі, былі ўзнагароджаны сям’ю Нобелеўскімі прэміямі.
У Брукхейвене размешчаны наступныя ўстаноўкі: рэлятывісцкі калайдар цяжкіх іонаў RHIC, сканструяваны для даследаванняў кварк-глюоннай плазмы, «Нацыянальная крыніца сінхратроннага святла» (англ.: National Synchrotron Light Source), два цыклатроны, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці радыеактыўных матэрыялаў для медыцынскага ўжывання і іншыя навуковыя ўстаноўкі[1]. Вобласці даследаванняў уключаюць ядзерную фізіку і фізіку высокіх энергій, малекулярную біялогію і рэжым ядзернага нераспаўсюджання.
Выпадковая і шырока асветленая ў прэсе ўцечка трыцію ў грунтавыя воды ў 1990-х гадах выклікала абурэнне жыхароў навакольных населеных пунктаў і прывяла да перастановак у сістэме кіравання лабараторыяй.
У 1974 годзе група даследчыкаў, якой кіраваў Сэмюэл Тынг, адкрыла зачараваную часціцу J/ψ, што даказала існаванне c-кварка, за што Тынг атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1976 годзе.
Лабараторыя адкрыта для публікі летам па нядзелях для экскурсійных тураў і спецыяльных праграм.
Побач з лабараторыяй размешчаны офіс прагнозу надвор’я (Аптан, Нью-Ёрк) — аддзяленне Нацыянальнай метэаралагічнай службы.
Зноскі
- ↑ Поўны спіс: http://www.bnl.gov/bnlweb/facilities.asp Архівавана 7 снежня 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Brookhaven National Lab Official Website
- DOE Shuts Brookhaven Lab’s HFBR in a Triumph of Politics Over Science Архівавана 8 сакавіка 2007. Physics Today
- Summer Sundays 2005 tour at Brookhaven National Laboratory Архівавана 6 красавіка 2014.
- Annotated bibliography for Brookhaven Laboratory from the Alsos Digital Library for Nuclear Issues Архівавана 21 ліпеня 2006.
- «Dr. Strangelet or: How I Learned to Stop Worrying and Love the Big Bang»