Кварк-глюонная плазма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кварк-глюонная плазма (хромаплазма[1]) — стан рэчыва ў фізіцы высокіх энергій і фізіцы элементарных часціц, пры якім адроннае рэчыва пераходзіць у стан, аналагічны стану, у якім знаходзяцца электроны і іоны ў звычайнай плазме[2][3][1]. Яму папярэднічае стан глазма[4].

Агульнае апісанне стану[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна рэчыва ў адронах знаходзіцца ў так званым бескаляровым («белым») стане[3]. Гэта значыць, кваркі розных колераў кампенсуюць адзін аднаго. Аналагічны стан ёсць і ў звычайнага рэчыва — калі ўсе атамы электрычна нейтральныя, гэта значыць, дадатныя зарады ў іх кампенсаваныя адмоўнымі. Пры высокіх тэмпературах можа адбывацца іанізацыя атамаў, пры гэтым зарады падзяляюцца, і рэчыва становіцца, як кажуць, «квазінейтральным». Гэта значыць, нейтральным застаецца ўсё воблака рэчыва ў цэлым, а асобныя яго часціцы нейтральнымі быць перастаюць. Тое ж, мабыць, можа адбывацца і з адронным рэчывам — пры вельмі высокіх энергіях, колер выходзіць на волю[5] і робіць рэчыва «квазібясколерным»[3].

Як мяркуецца, рэчыва Сусвету знаходзілася ў стане кварк-глюённай плазмы ў першыя імгненні пасля Вялікага Выбуху[6]. Зараз кварк-глюённая плазма можа на кароткі час утварацца пры сутыкненнях часціц вельмі высокіх энергій.

Эксперыментальная дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

Кварк-глюонная плазма была атрымана эксперыментальна на паскаральніку RHIC Брукхейвенскай нацыянальнай лабараторыі ў 2005 годзе. У лютым 2010 года там жа была атрымана тэмпература плазмы ў 4 трыльёны градусаў Цэльсія [7]. Максімальную тэмпературу — звыш 10 трыльёнаў градусаў — атрымалі ў лістападзе 2010 года на ВАК [8].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Кварк-глюонная плазма. Физическая энциклопедия. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2013. Праверана 30 сакавіка 2014.
  2. Многоликий протон Почему всё это интересно физикам?. Элементы.ру.
  3. а б в Жарче Солнца. Все о плазме. Лента.Ру (28 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2014. Праверана 26 студзеня 2014.
  4. В. Л. Коротких. Взрыв горячей ядерной материи. old.sinp.msu.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2013.
  5. И. Ройзен. Кварк-глюонная плазма. Наука и жизнь (1 сакавіка 2001). Праверана 9 жніўня 2013.
  6. Аствацатурян Марина. Эхо Москвы :: Гранит науки В Европейском центре ядерных исследований (CERN) начался процесс перезапуска Большого адронного коллайдера, об этом ученые сообщили журналистам на прошлой неделе: Марина Аствацатурян. Эхо Москвы.
  7. Артыкул Архівавана 20 жніўня 2012. на сайце Брукхейвенской лабараторыі ад 15 лютага 2010 года (англ.)
  8. Артыкул(рус.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]