Перайсці да зместу

Бруно Дэльбанель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бруно Дэльбанель
фр.: Bruno Delbonnel
Род дзейнасці аператар-пастаноўшчык, сцэнарыст, кінарэжысёр
Дата нараджэння 1957[1][2][…]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бруно Дэльбанель (фр. Bruno Delbonnel; нар. 1957, Нансі, Францыя) — французскі кінааператар і рэжысёр. Лаўрэат прэміі «Сезар» за аператарскую працу ў фільме «Доўгія заручыны», шматразовы намінант на прэмію «Оскар».

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў горадзе Нансі, Францыя. У дзесяцігадовым узросце пераехаў з бацькамі ў Парыж. Захапіўся фатаграфіяй. Вучыўся ў прыватнай кінашколе. У 1975 годзе пачаў здымаць кароткаметражныя і анімацыйныя стужкі, атрымаў падтрымку вядомага аператара старэйшага пакалення Анры Алекана. Скончыў філасофскі факультэт Сарбоны і Вышэйшую школу кінематаграфічных даследаванняў (ESEC, 1978). У 1980 годзе пабываў у ЗША, пазнаёміўся з Нестарам Альмендрасам. З 1979 года ўвесь час працуе з Жанам-П’ерам Жэнэ.

З’яўляецца членам Французскага і Амерыканскага таварыства кінааператараў.

Зноскі

  1. Bruno Delbonnel // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bruno Delbonnel // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #140023879 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 снежня 2014.