Перайсці да зместу

Брытанскае Тога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падапечная тэрыторыя ААН
Брытанскае Тога
British Togoland
Герб Сцяг Залатога Берага
Герб Сцяг Залатога Берага
Гімн: Гімн Вялікабрытаніі
Зялёны - Брытанскае Тога
Зялёны - Брытанскае Тога
< 
 >
1916 — 1956

Сталіца Хо
Афіцыйная мова англійская і французская
Грашовая адзінка заходнеафрыканскі фунт[d]
Гісторыя
 • 1916 утварэнне
 • 1956 уваходжанне ў склад Залатога Берага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брытанскае Тога — мандатная тэрыторыя Лігі Нацый пад кіраваннем Вялікабрытаніі. Фактычна ўзнікла ў 1916 годзе. Афіцыйна аформлена ў 1922 годзе; з 13 снежня 1946 года падапечная тэрыторыя ААН пад тым жа кіраваннем. У 1956 годзе па выніках рэферэндуму Брытанскае Тога было ўключана ў склад калоніі Залаты Бераг (якая праз некалькі месяцаў стала незалежнай дзяржавай Гана).

Брытанскае Тога было ўтворана 27 снежня 1916 года на заходняй частцы тэрыторыі Германскай калоніі Тогаленд, занятай англійскімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны. 20 ліпеня 1922 года Вялікабрытанія атрымала мандат Лігі Нацый на кіраванне заходняй часткай Тога.

9 мая 1956 года, незадоўга да падавання Брытаніяй незалежнасці Залатому Берагу, пад эгідай ААН быў праведзены рэферэндум аб будучыні Брытанскага Тога. 58% выбаршчыкаў прагаласавала за далучэнне да Залатога Берага. Брытанскае Тога афіцыйна было далучана да Залатога Берага 13 снежня 1956 года, а 6 сакавіка 1957 года Залаты Бераг атрымаў незалежнасць і стаў называцца Ганай.

У наш час (2010) тэрыторыя былога Брытанскага Тога ўваходзіць у склад ганскіх абласцей Вольта, Паўночная і Верхняя Усходняя.