Мандат Лігі Нацый

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Мандатная тэрыторыя)
Перайсці да: рух, знайсці

Мандат Лігі Нацый — былыя тэрыторыі Цэнтральных дзяржаў, на якія пасля Першай сусветнай вайны Ліга Нацый перадала пад кіраванне іншых дзяржаў паводле Артыкула 22 Версальскага дагавора. Пасля набыцця моцу Статуту ААН 24 кастрычніка 1945, мандаты былі ператвораны ў падапечныя тэрыторыі ААН (на падставе пагадненняў Ялцінскай канферэнцыі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Усе тэрыторыі, на якія быў выдадзены мандат Лігі Нацый, папярэдне кіраваліся дзяржавамі, якія былі пераможаны ў Першай сусветнай вайне (галоўным чынам Германская імперыя і Асманская імперыя). У адрозненне ад пратэктарата, мандат абавязваў мандатарыяў (дзяржавы, якім быў выдадзены мандат) да выканання абавязацельстваў Лігі Нацый да жыхароў тэрыторый, а таксама забараняліся рабагандаль, гандаль зброяй і алкаголем. На падмандатнай тэрыторыі забаранялася будаўніцтва ваенных баз і ўмацаванняў, стварэнне арміі з карэннага насельніцтва.

Працэс усталявання мандатаў складаўся з дзвюх стадый:

  • Фармальная ліквідацыя суверэнітэту папярэдне кіруючых дзяржаў
  • Перадача паўнамоцтваў мандатарыю з ліку краін-пераможцаў

Тэрыторыі, якія падпалі пад мандат, былі вызначаны паводле наступных пагадненняў і дагавораў:

Падмандатныя тэрыторыі па ўзроўні развіцця дзяржаўнасці былі падзелены на тры групы: «A», «B» і «C».

Клас A[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыі, якія раней кіраваліся Асманскай імперыяй і дасягнулі развіцця, якое дазваляе стаць ім незалежнымі дзяржавамі, пры паданні мандатарыем адміністрацыйнай дапамогі:

Клас B[правіць | правіць зыходнік]

Былыя нямецкія калоніі ў Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы, якія падлягалі непасрэднаму кіраванню мандатарыем (мандаты выдадзены 22 ліпеня 1922 года):

  • Руанда-Урундзі (Бельгія), раней два асобных нямецкіх пратэктарата, на якія выдадзены адзіны мандат, з 1 сакавіка 1926 па 30 чэрвеня 1960 у адміністрацыйным саюзе з калоніяй Бельгійскае Конга (з 13 снежня 1946 Падапечная тэрыторыя ААН да абвяшчэння незалежнасці 1 ліпеня 1962).
  • Танганьіка (Вялікабрытанія), з 11 снежня 1946 падапечная тэрыторыя ААН; з 1 мая 1961 пад самакіраваннем; з 9 снежня 1962 — Рэспубліка; у 1964 аб'яднана з Занзібарам (новая назва аб'яднання — Танзанія).

і дзве ранейшыя нямецкія тэрыторыі акупаваныя і падзеленыя Вялікабрытаніяй і Францыяй падчас Першай сусветнай вайны:

  • Камерун. Ліга Нацый выдала мандат Вялікабрытаніі на Заходні Камерун і Францыі на Усходні Камерун, 13 снежня 1946 ператвораны ў падапечныя тэрыторыі ААН. Заходні Камерун — падапека Вялікабрытаніі, падзелены на Паўночны Камерун (з 1961 у складзе Нігерыі) і Паўднёвы Камерун (з 1961 у складзе Камеруна), Усходні Камерун — падапека Францыі (з 1960 — Камерун).
  • Тога. Вялікабрытанія атрымала мандат на кіраванне заходняй часткай Тога — Брытанскае Тога, Францыя — усходняй — Французскае Тога. З 13 снежня 1946 года падапечныя тэрыторыі ААН, пад тым жа кіраваннем. Брытанскае Тога 13 снежня 1956 стала часткай калоніі Залаты Бераг (з 1957 — Гана), Французскае Тога з 27 красавіка 1960 незалежная Тагалезская Рэспубліка (Тога).

Клас C[правіць | правіць зыходнік]

Былыя нямецкія калоніі ў Паўднёва-Заходняй Афрыцы і Акіяніі, перададзены пад непасрэднае кіраванне мандатарыям, як іх складовая частка.

Асаблівы статус[правіць | правіць зыходнік]

  • Палесціна (Вялікабрытанія) 25 красавіка 1920 — 25 мая 1946, дэ-факта з 29 верасня 1923 па 14 мая 1948 (утварэнне Ізраіля), уключаючы Трансіарданію (Хашыміцкі эмірат, позняе каралеўства Іарданія).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]