Брытанская каралеўская сям’я
Брытанская каралеўская сям'я (англ.: British Royal Family) — група блізкіх сваякоў манарха Вялікабрытаніі. У 1917 годзе Георг V з-за войны з Германіяй адмовіўся ад усіх нямецкіх тытулаў за сябе і спадчыннікаў і пераназваў Саксен-Кобург-Гоцкую дынастыю ў дом Віндзараў.
У Вялікабрытаніі няма выразнага юрыдычнага або фармальнага вызначэння члена каралеўскай сям'і, як правіла членамі каралеўскай сям'і лічацца манарх, муж або жонка манарха, дзеці манарха, унукі манарха па мужчынскай лініі, мужы і жонкі і аўдавелыя мужы і жонкі сыноў і ўнукаў па мужчынскай лініі манарха. Члены брытанскай каралеўскай сям'і носяць тытулы Іх Каралеўскай Вялікасці і Іх Каралеўскай Высокасці.
Гістарычна члены брытанскай каралеўскай сям'і прадстаўлялі манарха па ўсёй Брытанскай імперыі і займалі адказныя і прадстаўніцкія пасады, на сённяшні дзень яны выконваюць цырыманіяльныя і сацыяльныя функцыі як у Вялікабрытаніі, так і за мяжой, і акрамя манарха не маюць ніякай канстытуцыйнай ролі ў справах урада.
Члены брытанскай каралеўскай сям'і
[правіць | правіць зыходнік]- Яго Вялікасць Кароль і яго другая жонка Яе Вялікасць Каралева-кансорт
- Яго Высокасць Герцаг Ёркскі
- Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Беатрыс Ёркская
- Сіена Мапэлі Моцы
- Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Яўгенія Ёркская
- Аўгуст Бруксбэнк
- Эрнэст Бруксбэнк
- Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Беатрыс Ёркская
- Яго Каралеўская Высокасць Герцаг Эдынбургскі і яго жонка Яе Каралеўская Высокасць Герцагіня Эдынбургская.
- Яе Каралеўская Высокасць Каралеўская Прынцэса
- Пітэр Філіпс
- Савана Філіпс
- Айла Філіпс
- Зара Ціндал
- Міа Ціндал
- Ліна Ціндал
- Лукас Ціндал
- Пітэр Філіпс
- Прынц Рычард, герцаг Глостэр, стрыечны дзядька караля і яго жонка Брыджыта, герцагіня Глостэр
- Прынц Эдвард, герцаг Кенцкі, стрыечны дзядзька караля і яго жонка Катарына, герцагіня Кенцкая
- Прынц Майкл Кенцкі, стрыечны дзядзька караля, і яго жонка Мары Крысціна фон Рэйбніц, прынцэса Кенцкая.
- Прынцэса Аляксандра, Высакародная Лэдзі Огілві, стрыечная цётка караля