Брэсцкі манетны двор
Брэсцкі манетны двор — адзін з цэнтраў манетнай вытворчасці ў Рэчы Паспалітай. Створаны ў Брэсце ў час грашовай рэформы 1659—1666 для выпуску меднага соліда (барацінкі) згодна з пастановай Варшаўскага сейма ад 22 сакавіка 1659. Працаваў з 4 снежня 1665 да 16 снежня 1666 на падставе віленскага пагаднення ад 6 чэрвеня 1665 паміж прадстаўніком земскага скарбу ВКЛ і кіраўніком двара А. М. Бандарэлі. За час працы двор выбіў каля 241 млн медных солідаў на суму 2 674 268 злотых 10 грошаў.
Соліды
[правіць | правіць зыходнік]На аверсе бюст Яна II Казіміра Вазы, пад якім ініцыялы TLB (арандатара меднага двара). На рэверсе герб ВКЛ — Пагоня, пад ім манаграма І. К. Кіршэнштэйна. Соліды брэсцкага двара падобныя на медныя соліды Віленскага меднага двара. Ёсць меркаванне, што большая частка тыражу мае адметныя рысы: шчыт з вострым вуглом, малая манаграма, палеаграфічныя асаблівасці.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Janusonis S. Nieznane rachunki z lat 1663—1667 dotyczące bicia miedzianych szelągów w mennicach W. Ks. Litewskiego // Wiadomości numizmatyczne. 1975. Z. 2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).