Будынак банка (Бабруйск, Савецкая вуліца)
Славутасць | |
Будынак банка | |
---|---|
53°08′11″ пн. ш. 29°13′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000068 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак банка — будынак у Бабруйску, размешчаны на перакрыжаванні вуліц Маскоўскай (№ 48) і Савецкай (№ 77). Помнік архітэктуры стылю мадэрн[1][2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы[1][2].
Да рэвалюцыі тут размяшчаўся адзін з камерцыйных банкаў горада. Доўгі час у будынку размяшчаўся адзін з карпусоў Бабруйскага філіяла ўстановы адукацыі БДЭУ. З восені 2017 года навучальны корпус № 3 Бабруйскага дзяржаўнага лесатэхнічнага каледжа[3].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Кожнае крыло ў цэнтры мае неглыбокі рызаліт, сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Рызаліт з боку вуліцы Савецкай з вялікім прамавугольным акном, якое аб’ядноўвае верхні і палавіну ніжняга паверхаў: рызаліт з боку вуліцы Маскоўскай вылучаны прамавугольнымі вокнамі ў верхнім і спаранымі арачнымі ў ніжнім паверхах. Месца злучэння крылаў падкрэслена ўваходным арачным парталам і эркерам над ім, умацаваным па 2 кансолях і завершаным невялікай усечанай вежай. Планіроўка калідорная. У цэнтральнай частцы вестыбюль з двухмаршавай лесвіцай[1][2].
Зноскі
- ↑ а б в Ю. А. Якімовіч. 249. Будынак банка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- ↑ а б в Ю. А. Якімовіч, А. М. Кулагін. Бабруйскіх банкаў будынкі // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Здание бывшего банка по улице Советской
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ю. А. Якімовіч. 249. Будынак банка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- Ю. А. Якімовіч, А. М. Кулагін. Бабруйскіх банкаў будынкі // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Будынак банка (Бабруйск, Савецкая вуліца) на сайце «Архіварта»