Перайсці да зместу

Білі Гілмэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Білі Гілмэн
Billy Gilman
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Уільям Уэндэл Гілмэн ІІІ
Дата нараджэння 24 мая 1988(1988-05-24) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, аўтар песень, студыйны музыкант
Гады актыўнасці 1999 — цяпер. час
Інструменты вакал
Жанр кантры, поп-музыка
Супрацоўніцтва Рэй Бэнсан
Шарлота Чэрч
Мэці Стэпанек
Лэйблы Epic Nashville (1999-03)
Image Entertainment (2005-06)
Cotton Valley Records (2012)
Узнагароды
Афіцыйны сайт

Білі Гілмэн (поўнае імя Уільям Уэндэл Гілмэн ІІІ, англ.: William Wendell Gilman III) — амерыканскі спявак, выканаўца музыкі кантры. Зрабіўся папулярным ва ўзросце 11 год дзякуючы вялікаму поспеху свайго дэбютнага альбома «One Voice». Альбом зрабіўся двойчы плацінавым, а сам Білі быў намінаваны на прэмію Грэмі ў катэгорыі Лепшае Мужчынскае Вакальнае Выкананне ў стылі кантры. Білі і дагэтуль трымае рэкорд самага юнага намінанта Грэмі. На момант намінацыі яму было 12 гадоў і 273 дні. Білі Гілмэн з'яўляецца ўладальнікам яшчэ аднаго рэкорду: у 12 гадоў Білі зрабіўся самым маладым выканаўцам за ўсю гісторыю музычнай індустрыі ва ўсіх музыкальных жанрах сярод тых, хто атрымаў сертыфікацыю Platinum.

Выпусціў агулам 6 студыйных альбомаў.

Аднымі з асноўных напрамкаў дзейнасці Білі, апроч музыкі, з'яўляюцца дабрачыннасць і ўвага да сацыяльных праблем.

Білі Гілмэн нарадзіўся 24 траўня 1988 года ў Вэстэрлі, Род-Айлэнд у сям'і тэхніка нафтавай кампаніі і былой сакратаркі, гадаваўся ў Хоўп Вэлі, дзе пачаў даваць свае першыя выступленні, звычайна на рознага кшталту кірмашах, калі яму было 7 год. Білі з маленства вылучаўся добрымі ведамі музыкі кантры і рэпертуараў занкамітых кантры-спевакоў. Хлопчыкам зацікавіліся мясцовы педагог па вакалу Анджэла Бакары, а потым і вядомы кантры-выканаўца Рэй Бэнсан з бэнда «Asleep At The Wheel». Менавіта Бэнсан дапамог Білі запісаць яго першыя дэма-запісы, а таксама запрасіў Білі ўдзельнічаць у шэрагу сваіх музычных шоу у Нэшвіле. Бэнсан у сваю чаргу пазнаёміў Білі з менеджарам Скотам Сайманам, які працаваў на Sony Music Nashville. Так пачалася музычная кар'ера Білі Гілмэна.

Музычная кар'ера

[правіць | правіць зыходнік]

Віцэ-прэзідэнт Sony Music Nashville, уплывовы прадзюсар Блэк Чэнсі наведаў адзін з выступаў Білі Гілмэна і вырашыў падтрымаць юнага спевака. Прадзюсарамі для будучага альбома Білі былі выбраныя Дон Кук і Дэвід Мэлой[1]. Паспяховы прадзюсарскі дуэт працаваў з Білі да моманту скасавання кантракта з Sony Music Nashville, але за гэты час было створана шмат папулярных песень і выдадзены шэраг альбомаў, якія атрымалі сертыфікацыі Gold і Platinum.

27 траўня 2000 года Білі Гілмэн выдаў свой першы сінгл «One Voice», які ў той жа час зрабіўся папулярным, як сярод прыхільнікаў музыкі кантры, так і сярод іншай музычнай аўдыторыі. Пасля выхаду сінгла, Білі паспеў паўдзельнічаць у шэрагу папулярных тэлешоу Опры Уінфры, Роўзі О'Донэл и Лары Кінга, а таксама пабываць на ўручэнні прэмій Country Music Awards (CMA) і American Music Award (AMA), дзе выйграў намінацыю Лепшага Новага Артыста ў стылі кантры. Галоўнай падзеяй была намінацыя на Грэмі ў катэгорыі Лепшае Мужчынскае Вакальнае Выкананне ў стылі кантры, дзе Білі прайграў легендарнаму Джоні Кэшу.

На 13 лістапада 2000 года Білі быў найбольш паспяховым спеваком музыкі кантры па продажах альбомаў. Да канца 2001 года, Білі ў супрацоўніцтве з Кукам і Мэлоем выпусціў яшчэ два альбома, адзін з кампіляцыяй калядных песень Classic Christmas і другі з новым матэрыялам Dare to Dream. Абодва альбома былі сертыфікаваныя Асацыяцыяй Гуказапісваючых Кампаній Амерыкі (RIAA) адзнакай Gold.

Перыяд 2000—2002 з'яўляецца самым паспяховым у музычнай кар'еры Білі Гілмэна. Першыя тры альбомы разышліся шматмільённым накладам і атрымалі станоўчыя рэцэнзіі ад крытыкаў. Білі таксама запісаў дуэт з валійскай спявачкай Шарлотай Чэрч, а таксама ўзяў удзел у запісе альбома дзіцячых песень Country Goes Raffi. У верасні 2001 года Білі запрасілі на святкаванне 30-годдзя творчай дзейнасці Майкла Джэксана ў Нью-Ёрку. Білі выканаў кампазіцыю Ben — сінгл Джэксана 1972 года. У 2002 Білі дэбютаваў у Брадвейскім мюзікле 'Гісторыя двух гарадоў’.

У другой палове 2002 года голас Білі Гілмэна пачаў змяняцца, што прымусіла спевака адмяніць усе запланаваныя канцэрты і зрабіць вымушаны вакальны адпачынак. Лекары забаранілі Білі спяваць і нават размаўляць, бо гэта магло прывесці да сур'ёзных дэфармацый галасавых звязак.

"Маёй першай думкай было “чаму так хутка?” Я толькі пачынаў вучыцца, як карыстацца сваім голасам, адчуваў сябе камфортна ў музыцы, быў у цэнтры ўвагі і рабіў тое, што трэба было рабіць. Я звярнуўся да лекараў у клініку Вандэрбільдта, што ў Нэшвіле, - найлепшую клініку, якая спецыялізуецца на праблемах з голасам, і яны параілі мне “не спяваць і не гаварыць увогуле”"
——Білі Гілмэн пра перыяд змен у сваім голасе[2]

У 2003 годзе Білі вярнуўся да музычнай дзейнасці і выпусціў новы альбом «Music Through Heartsongs». Адметнай рысай гэтага альбома быў той факт, што ўсе кампазіцыі былі запісаны на вершы 13-гадовага хлопчыка Мэці Стэпанека хворага на мускульную дыстрафію, з якім Білі пазнаёміўся яшчэ ў 2000 годзе на шоу Лары Кінга. У жніўні 2003 года па рэкамендацыі Стэпанека Білі быў аб'яўлены Амбасадарам амерыканскай Асацыяцыі хворых на мускульную дыстрафію (MDA). Альбом быў апошнім сярод ўсіх альбомаў Білі, які трапіў у U.S. Billboard 200 і апошнім у супрацоўніцтве Білі Гілмэна і Sony Music Nashville.

У 2005 годзе Білі Гілмэн падпісаў кантракт з лэйблам Image Entertainment, пасля чаго выпусціў два новых альбомы: Everything and More (2005) і аднайменны Billy Gilman (2006). Гэта былі апошнія студыйныя альбомы Гілмэна. У перыяд з 2007 па 2009 Білі запісаў шэраг сінглаў, такіх як «When You Come Home», «I Know», «I've Changed», але афіцыйнага выдання новага альбома так і не атрымалася.

16 красавіка 2012 года Білі Гілмэн вярнуўся да музычнай дзейнасці з сінглам «The Choice». Песня была адмыслова напісана для падтрымкі дабрачыннага праекта Soles4Souls, які збірае абутак для людзей, якія жывуць у жудаснай галечы і не могуць дазволіць сабе пакупку новага абутку. Да запісу сінгла далучыліся яшчэ 18 спевакоў кантры, сярод якіх Алан Джэксан, Рэба Макінтайр, Кейт Урбан, Рычы МакДональд і іншыя[3]. Таксама быў зняты адпаведнае відэа для песні, дзе афіцыйна гучыць заклік падтрымаць дабрачынныя дзеянні Soles4Souls.

На сённяшні дзень Білі Гілмэн працуе над сваім новым музычным праектам разам з Дэнам Мэрфам і Філіпам Дугласам.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Білі Гілмэн жыве ў Хоўп Вэлі, штат Род Айлэнд разам са сваімі бацькамі Білам-старэйшым і Фрэн Гілмэн, а таксама з малодшым братам Колінам. Гілмэн захапляецца творчасцю Пэм Ціліс, Аўрыл Лавін, а таксама Джона Бон Джові і Марка Энтані. Адной з любімых кніг Білі з'яўляецца «Хобіт» Джона Толкіна.

Студыйныя альбомы і кампіляцыі

[правіць | правіць зыходнік]
Назва Дэталі Альбома Пік пазіцыя альбомаў у чартах свету Сертыфікацыя
US Country US US Indie
One Voice
  • Дата выхада: 20 чэрвеня 2000 года
  • Лэйбл: Epic Nashville
2 22
Classic Christmas
  • Дата выхада: 17 кастрычніка 2000 года
  • Лэйбл: Epic Nashville
4 42 5
  • US: Gold
Dare to Dream
  • Дата выхада: 8 траўня 2001 года
  • Лэйбл: Epic Nashville
6 45
  • US: Gold
Music Through Heartsongs
  • Дата выхада: 15 красавіка 2003 года
  • Лэйбл: Epic Nashville
15 109
Everything and More 39 17
Billy Gilman
  • Дата выхада: 6 верасня 2006 года
  • Лэйбл: Image Entertainment
55 29
«—» азначае рэлізы, якія не трапілі ў чарт
Год Сінгл Пікавыя пазіцыі ў чартах Альбом
US Country US US AC UK
2000 «One Voice» 20 38 29 84 One Voice
«Oklahoma» 33 63
2001 «There's a Hero»
«She's My Girl» 50 Dare to Dream
«Elisabeth» 56
2005 «Everything and More» Everything and More
«Hey, Little Suzie (The Cause of All That)»
2006 «Gonna Find Love» Billy Gilman
«Southern Star»
2007 «Crying» Без альбома
2008 «When You Come Home»
2009 «I Know»
2009 «She Wanted More»
2009 «Honky Tonk Parade»
2009 «I've Changed»
«—» азначае рэлізы, якія не трапілі ў чарты
Год Відэа Рэжысер
2000 «One Voice» Трэй Фэнджой
«Oklahoma»
«Warm and Fuzzy» Дэйвід МакКалістр
2001 «There's a Hero» Брэнт Хэджкок
«She's My Girl»
«Elisabeth» Шаўн Сілва
2003 «I Am (Shades of Life)»
2005 «Everything and More» Алек Эстэн
«Hey, Little Suzie (The Cause of All That)»
2012 «The Choice» (Білі Гілмэн і сябры) Шон Томас

Зноскі

  1. Біяграфія Білі Гілмэна на billygilmanfans.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2013. Праверана January 17, 20113. (англ.)
  2. Біяграфія Білі Гілмэна на countrymusic.about.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2013. Праверана January 17, 2013. (англ.)
  3. Білі Гілмэн: Навіны на сайце billygilman.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2013. Праверана January 17, 2013. (англ.)
  4. RIAA's Gold & Platinum Program searchable database: Gilman. Праверана 2012-15-12. (англ.)