Перайсці да зместу

Опра Уінфры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Опра Уінфры
англ.: Oprah Gail Winfrey
Імя пры нараджэнні англ.: Orpah Gail Winfrey[1]
Род дзейнасці тэлевядучая, мецэнат, тэлепрадзюсар, кінапрадзюсар, бізнесмен, актрыса, актрыса агучвання, пісьменніца, вядоўца ток-шоу, аўтабіёграф, журналістка, падкастарка
Дата нараджэння 29 студзеня 1954(1954-01-29)[2][3][…] (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Vernon Winfrey[d]
Маці Vernita Lee Winfrey[d][4]
Дзеці Canaan Winfrey[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт oprah.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Опра Гэйл Уінфры (нар. 29 студзеня 1954, Касцюшка, штат Місісіпі, ЗША) — амерыканская тэлевядучая, журналістка і актрыса. Самая ўплывовая жанчына шоубізнесу па версіі часопіса «Forbes», самая багатая жанчына і афраамерыканка ў свеце.

Опра Уінфры працавала і вучылася ва ўніверсітэце: яна была самым маладым рэпарцёрам у мясцовых СМІ і першай афраамерыканскай жанчынай-рэпарцёрам тэлебачання Нэшвіла. У 18 гадоў выйграла ў тэатралізаваным конкурсе прыгажосці «Miss Black Tennessee», а ўжо ў 1976 годзе перайшла на WJZ-TV у горадзе Балтымар, стала памочніцай шасцігадзінных навін і яе пачалі прызнаваць мясцовай знакамітасцю.

На хвалі першай папулярнасці Опра Уінфры засноўвае медыя-кампанію «Harpo Productions», якая цяпер з’яўляецца адной з найбуйнейшых кампаній у свеце. У 1976 годзе Уінфры ўладкавалася на працу на тэлеканал WJZ-TV дыктаркай навін, а пасля стала вядучай ранішняга шоў.

У 1983 годзе пераходзіць на канал WLS-TV і становіцца вядучай навін. На працягу некалькіх месяцаў адкрыты, спачувальны асабісты стыль Уінфры змог здабыць шалёную папулярнасць. Рэйтынгі канала хутка пайшлі ўверх. На хвалі агульнанацыянальнага поспеху Уінфры атрымлівае ролю ў фільме Стывена Спілберга «Барва пурпурная», за якую намінаваная на Оскар.

У 1986 годзе запускае ўласнае ток-шоу. Уінфры выкарыстала шоў у якасці адукацыйнай платформы, дэманструючы кніжныя клубы, інтэрв’ю і сегменты самаўдасканалення. «Шоу Опры Уінфры» праіснавала 25 гадоў. Толькі за першыя два гады яно прынесла каля $ 125 млн прыбытку. А праз 10 гадоў з моманту запуску стала самым папулярным шоу у ЗША і дэманстравалася яшчэ ў 64 краінах свету. За ўвесь жа час існавання шоу з’явілася ў 146 краінах. У 2011 годзе выйшаў апошні 4 561 выпуск.

Пасля закрыцця шоу Опра запусціла уласны тэлеканал OWN. Нягледзячы на спрэчны старт, канал атрымаў сваё ў студзені 2013 года, калі Уінфры перадала ў эфір інтэрв’ю з Лэнсам Армстронгам, амерыканскім веласіпедыстам і сяміразовым пераможцам Тур дэ Франс, які быў пазбаўлены сямі тытулаў у 2012 годзе з-за абвінавачванняў у допінгу. Падчас інтэрв’ю Армстранг прызнаўся, што выкарыстаў стымулятары на працягу сваёй кар’еры. Гэта размова прынесла мільённыя прыбыткі для канала. Афіцыйны канал YouTube OWN мае каля 2,5 мільёна падпісчыкаў.

У 2000 годзе Опра Уінфры заснавала штомесячны друкаваны часопіс «О, часопіс Опры». У 2012 годзе аднавіла працу кніжнага клуба пад назвай «Кніжны клуб Опры 2.0», пачынаючы з мемуараў «Дзікая: небяспечнае падарожжа як спосаб здабыць сябе» аўтара Шэрыл Стрэйд. Кнігі, выбраныя Опрай Уінфры для чытання ў клубе, хутка становяцца бэстсэлерамі. Гэты феномен атрымаў назву «Эфект Опры».

Дабрачыннасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе Опру Уінфры назвалі найбуйнейшым афраамерыканскім філантропам у гісторыі. Яе арганізацыя «Oprah’s Angel Network» сабрала больш за 51 млн долараў для дабрачынных праграм, уключаючы асвету дзяўчат у Паўднёвай Афрыцы і дапамогу ахвярам урагану «Катрын». У 2007 годзе Опра Уінфры засноўвае школу для дзяўчат.

Опра Уінфры — адданая актывістка ў барацьбе за правы дзяцей. У 1994 годзе прэзідэнт Біл Клінтан зацвердзіў законапраект, які яна прапанавала Кангрэсу, стварыўшы агульнанацыянальную базу дадзеных асуджаных за разбэшчванне непаўналетніх.

  1. ↑ https://www.achievement.org/achiever/oprah-winfrey/#interview — Academy of Achievement.
  2. ↑ Oprah Winfrey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ↑ Oprah Winfrey // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. ↑ Geni — 2006.