Бітва пад Оршай (1508)
Бітва пад Оршай (1508) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Літоўска-маскоўская вайна 1507—1508 гадоў | |||
Дата | 13 ліпеня 1508 | ||
Месца | Орша | ||
Вынік | перамога войскаў ВКЛ | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Бі́тва пад О́ршай — бітва войска Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага супраць войска Маскоўскага княства, якая адбывалася 13 ліпеня 1508 года ў ходзе пятай літоўска-маскоўскай вайны (1507—1508).
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]Літоўскія войскі на чале з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім пры падтрымцы 5000 польскіх наймітаў ваяводы люблінскага Мікалая Фірлея сканцэнтраваліся ў ваколіцах Навагрудку. Мэтай літоўска-польскага войска было вызваленне Смаленска ад маскоўскага войска, што аблажыла крэпасць.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаўшы звесткі пра падыход літоўскага войска, князь маскоўскі Васіль III зняў аблогу Смаленска і рушыў на Оршу. Калі высветлілася, што Астрожскі набліжаецца да маскоўскіх пазіцый, Васіль III пастанавіў адступіць за Дняпро, каб ударыць у момант пераправы літвінаў праз раку.
Астрожскі накіраваў вялікі аддзел праз неахоўваны брод на Дняпры з заданнем нападу на абоз маскалёў, а галоўнымі сіламі выканаў адцягвальны манеўр. Выдзелены аддзел, пераправіўшыся праз раку, быў аточаны пераважаючымі маскоўскімі сіламі, аднак здолеў з цяжкасцямі прабіцца на правы бераг. Бітву перарваў надыход цемры. Астрожскі намерваўся атакаваць адразу пасля ўзыходу сонца, аднак маскоўскае войска ноччу адышло з занятых пазіцый на ўсход.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Mała encyklopedia wojskowa. — Warszawa, 1970. — Т. II.
- Władysław Pociecha. Mikołaj Firlej // . — Polski Słownik Biograficzny. — Kraków, 1948—1958. — Т. VII. — С. 8—10.