Біфуркацыя рэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Біфуркацыя рэк (ад лац.: bifurcus — «раздвоены») — падзел рэчышча ракі і рачной даліны на дзве галіны, якія ў далейшым не злучаюцца, утвараюць самастойныя патокі і ўпадаюць у розныя вадаёмы або рачныя сістэмы.

Класічны прыклад біфуркацыі — рака Арынока, ад якой аддзяляецца Касік'ярэ  (руск.), якая ўпадае ў раку Рыу-Негру басейна Амазонкі.

Біфуркацыя рэк у асноўным узнікае на плоскіх нізкіх водападзелах.

Падчас разводдзя ці паводак на многіх рэках узнікае сезонная біфуркацыі, знікае пасля падзення ўзроўню вады. Таксама варта адрозніваць біфуркацыі рэк ад перасыхалых рэк з нясталым рэчышчам.