Вадамёт
Выгляд
Вадамёт — шматфункцыянальная прылада, прызначаная для выкіду струменю вады пад вялікім ціскам на пэўную адлегласць. Існуюць розныя спосабы яго выкарыстання.
Проціпажарная абарона
[правіць | правіць зыходнік]Водныя гарматы, называныя лафетнымі стваламі (звычайна ўсталёўваюцца на пажарных аўтамабілях, цягніках, катарах) выкарыстоўваюць для тушэння пажараў у цяжкадаступных месцах, у шматпавярховых будынках.
Паліцыя
[правіць | правіць зыходнік]Паліцыя выкарыстоўвае вадамёты (звычайна ўсталёўваныя на адмысловых аўтамабілях) для разгону натоўпу падчас масавых хваляванняў. Упершыню такія аўтамабілі былі ўжыты ў Германіі на пачатку 1930-х[1].
Горная справа
[правіць | правіць зыходнік]Водныя гарматы, называныя гідраманіторамі, ужываюць для здабычы карысных выкапняў шляхам разбурэння і змыву горных парод.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Фёдор Лапшин.. Водяное охлаждение (руск.). Авторевю (20 студзеня 2014).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вадамёт