Перайсці да зместу

Ваймастверэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваймастверэ
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 22,46 км² (1 лістапада 2020)[1]
Насельніцтва
  • 250 чал. (1 студзеня 2020)[2]
Паштовыя індэксы
48446
Ваймастверэ на карце Эстоніі
Ваймастверэ (Эстонія)
Ваймастверэ
Ваймастверэ (Эстонія)
Ваймастверэ

Ваймастверэ (эст.: Vaimastvere) — вёска ў воласці Йыгева павета Йыгевамаа, Эстонія. Размешчана за 105 км на паўднёвы ўсход ад Таліна і за 9 км на паўночны захад ад павятовага і валаснога цэнтра — горада Йыгева. Вышыня над узроўнем мора — 91 метр.

Па тэрыторыі вёскі працякае рака Каавэ. На захад ад Ваймастверэ, каля запаведніка Эндла, знаходзіцца вёска Эндла. На поўдзень ад Ваймастверэ размешчана былая вёска Анурмэ, на паўднёвы захад — былая вёска Цірма (азначаны на карце 1862 г.).

Праз Ваймастверэ праходзіць шаша Тарту-Йыгева-Араветэ.

Зноскі

  1. а б Land Board — 1990. Праверана 21 лістапада 2020.
  2. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 10 лістапада 2020.