Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1611)
Вайна ВКЛ са Швецыяй 1600—1611 | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1611 | |||
| |||
Дата | 1600—1611 | ||
Месца | Інфлянты (цяпер Эстонія, Латвія) | ||
Прычына | спрэчка за Эстляндыю разам з дынастычным канфліктам за шведскі сталец Жыгімонта Вазы і Карла Сёдэрманландскага | ||
Вынік | перамір'е | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй у Інфлянтах 1600—1611 — ваенны канфлікт Рэчы Паспалітай са Швецыяй з-за зямель былой Лівонскай канфедэрацыі, які быў працягам дынастычнай барацьбы за шведскі каралеўскі сталец у 1598—1600 гадах паміж Карлам Сёдэрманландскім і Жыгімонтам Вазам.
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці ў лістападзе 1592 года караля Швецыі Юхана III, яго карона перайшла да старэйшага сына і правамоцнага спадчынніка Жыгімонта Вазы, караля Рэчы Паспалітай. Пасля каранацыі Жыгімонта Вазы і яго жонкі, утварылася асабістая унія Рэчы Паспалітай і Шведскага каралеўства. Але ў выніку інтрыг яго дзядзькі Карла, герцага Сёдэрманландскага, які ўзначаліў лютэранскую апазіцыю, кароль прайграў бітву пад Лінчэпінгам у 1598 годзе, і страціў асабісты дамен — Фінляндыю ў 1599 г., пасля чаго быў распрацаваны новы праект нападзення сіламі Інфлянцкай земскай службы на чале з Юргенам Фарэнсбахам на Эстляндыю і Фінляндыю.
Вайна
[правіць | правіць зыходнік]Шведскае наступленне
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 1599 года войскі герцага Карла Сёдэрманландскага захапілі Нарву, а да сакавіка 1600 года занялі Эстляндыю, прымусіўшы мясцовую шляхту прысягнуць Карлу. У Рэвелі і Нарве 19 жніўня 1600 г. высадзілася шведскае войска ў 10 000 салдат, да якога далучылася эстляндская шляхта і сялянская пяхота, усяго — 14 000. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў Карл Сёдэраманландскі. Начальнікам над войскамі Рэчы Паспалітай у Інфлянтах паводле загаду караля быў прызначаны ваявода вендэнскі Юрген Фарэнсбах, які меў 2400 наёмных салдат (з 800 гусараў і 1000 пяхоты). Калі да яго дабраліся падмацаванні ад Рыгі, інфлянцкага паспалітага рушэння і літоўскія татар, сілы Рэчы Паспалітай дасягнулі 4500 салдат.
Пасля заканчэння збору 13 верасня шведскія войскі рушылі на Інфлянты, яны падзяліліся на 2 групы: адна — з Рэвеля на Парнаву і другая — з Нарвы на Дэрпт. Сіл Рэчы Паспалітай было недастаткова, каб адбіцца, але яны здолелі перамагчы шведаў у сутычцы 29 верасня пад Каркусам, аднак Парнава была страчана (17 кастрычніка), Вільяндзі — (3 лістапада). Пасля ўдалай для войска ВКЛ бітвы пад Кессю 7 студзеня 1601 г., войска ВКЛ разышлося па краі і пачало жорстка рабаваць насельніцтва. Мясцовыя жыхары пачалі спрыяць шведам, і скора тыя занялі Вольмар.
У лютым 1601 года шведы дайшлі да Дзвіны і Рыгі (абаронай кіраваў Юрген Фарэнсбах), а 28 сакавіка аблажылі Какенгаўз. Гарадскі пасад здаўся 1 красавіка, і баранілася толькі пяхота ВКЛ на замку. Шведы блакіравалі замак 2600 салдатамі, а самі адвялі асноўныя сілы на 30 км на ўсход ад горада — да Эрлаа. Там Карл Сёдэрманландскі перадаў кіраўніцтва свайму пазашлюбнаму сыну Карлу Карлсану Юленьельму, а сам паехаў у Швецыю.
Дзеянні войска ВКЛ у 1601—1609 г.
[правіць | правіць зыходнік]Храналогія бітваў
[правіць | правіць зыходнік]- 1600 — бітва пад Каркусам (29 кастрычніка)
- 1600 — бітва пад Лімбажы (15 лістапада)
- 1601 — бітва пад Кесю (7 снежня)
- 1601 — бітва пад Эргле (2 чэрвеня)
- 1601 — бітва пад Кокенгаўзам (23 чэрвеня)
- 1601 — аблога Вольмара (18 кастрычніка — 18 студзеня)
- 1602 — аблога Феліна (25 сакавіка — 17 мая)
- 1602 — бітва пад Рэвелем (30 чэрвеня)
- 1602 — аблога Белага Каменя (31 мая — 30 верасня)
- 1603 — бітва пад Ракверы (5 сакавіка)
- 1604 — бітва каля Белага Каменя (25 верасня)
- 1605 — бітва пад Кірхгольмам (27 верасня)
- 1608 — аблога Дынамента (жнівень)
- 1609 — аблога Парнавы (28 лютага — 2 сакавіка)
- 1609 — бітва пад Салісам (23—24 верасня)
- 1609 — бітва каля Даўгаўгрывы (6 кастрычніка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Mała Encyklopedia Wojskowa, 1967, Wydanie I.
- Stanisław Herbst, Wojna Inflancka 1600—1602, wyd. II, Inforteditions 2007.
- Leszek Podhorodecki, Rapier i koncerz, Warszawa 1985, ISBN 83-05-11452-X
- Paweł Jasienica, Rzeczpospolita Obojga Narodów. Srebrny Wiek, Warszawa 1982, ISBN 83-06-01093-0.
- Henryk Wisner, Kircholm 1605. Warszawa 2011, Bellona, ISBN 978-83-11-12034-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- List o oblężeniu zamku dynamentskiego w Inflanciech do iasnie wielmożnego pana Chrisztopha Moniwida na Dorostaiach, marszałka … W.X. Litewsk. … od namiestnika … dynamentskiego pana Gabriela Bialozora, dzierzawce nowomłynskiego dnia 22 miesiąca Octob. w roku 1605 pisany — Białozor, Gabriel(недаступная спасылка)
- Nowiny z Inflant o sczęslivvey porazce, ktora sie stała nad Karolusem ksiazęciem sudermanskim przez … Iana Karola Chotkievvicza nayvvyzszego hetmana W.X.L. dnia 27 Septemb. vv dzien s. Stanislavva roku 1605(недаступная спасылка)