Перайсці да зместу

Валянціна Канстанцінаўна Бегеба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Канстанцінаўна Бегеба
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 18 мая 1968(1968-05-18) (56 гадоў)
Адукацыя

Валянціна Канстанцінаўна Бегеба (нар. 18 мая 1968, в. Лунін, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы[2].

Нарадзілася 18 мая 1968 года ў вёсцы Лунін Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура»; пазней скончыла гэты ж універсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Працавала арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы ў Язвінскай сярэдняй школе Лунінецкага раёна; сакратаром Лунінецкага гарадскога камітэта ЛКСМБ; служыла ў органах унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама; працавала спецыялістам аддзела эканомікі і рынкавых адносін, спецыялістам першай катэгорыі аддзела працы, занятасці насельніцтва, абароне ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС, вядучым спецыялістам па жыллёвых пытаннях Пінскага райвыканкама; вядучым спецыялістам аддзела па працы, сацыяльнай абароне насельніцтва, пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС Пінска, вядучым спецыялістам аддзела будаўніцтва, архітэктуры і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, намеснікам начальніка па вучэбнай рабоце аддзела адукацыі, начальнікам аддзела адукацыі Пінскага райвыканкама; дырэктарам дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Світанак».

Двойчы абіралася дэпутатам Пінскага раённага Савета дэпутатаў.

Не замужам. Мае дачку.

Зноскі