Валянціна Гаўрылаўна Дзівінская
Валянціна Гаўрылаўна Дзівінская | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лютага 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Валянціна Гаўрылаўна Дзівінская (10 лютага 1936, в. Лемяшы, Жытомірская вобласць, УССР) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 1960-х гг. працавала мастаком на шклозаводзе «Чырвоны Май». Скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча ў 1967 годзе[1]. У 1967—1984 гадах працавала на шклозаводзе «Нёман» у г.п. Бярозаўка Лідскага раёна. З 1984 года ў Санкт-Пецярбургу.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў гутнай тэхніцы, пераважна ў каляровым шкле. Сярод твораў: наборы посуду «Паўночныя матывы», «Карункі»; кампазіцыі «Дуброва», «Эцюд», «Сосны»; блюды «Мак і васількі», «Леў», «Коннік»; дэкаратыўныя камплекты «Вясна», «Ружы» і інш. Работы вылучаюцца выяўленчай вобразнасцю, сакавітасцю формаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзівінская Валянціна Гаўрылаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Бэрдычыўскім раёне
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастакі Беларусі
- Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Майстры мастацкага шкла Беларусі