Васіль Іванавіч Барысік
Васіль Іванавіч Барысік | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 жніўня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 верасня 2010 (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Васіль Іванавіч Барысік (28 жніўня 1926, в. Горнае, Глускі раён — 27 верасня 2010) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1]. Заслужаны меліяратар БССР (1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1944 па 1955 гады служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на радзіму. Скончыў Мінскую школу дзясятнікаў-будаўнікоў і атрымаў спецыяльнасць машыніста экскаватара. З 1959 года і да выхаду на пенсію працаваў у Старадарожскай меліярацыйнай арганізацыі ПМК-73 рабочым, брыгадзірам, начальнікам участка, машыністам экскаватара на шматлікіх аб’ектах рэспублікі і за яе межамі[2].
З 1961[3] старшы машыніст экскаватара Старадарожскага будаўніча-мантажнага ўпраўлення меліярацыі трэста Мінскводбуд. За 7 гадоў працы ў трэсце выканаў 15 гадавых норм. 23 ліпеня 1965 года за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме меліярацыі прысвоена званне «Заслужаны меліяратар БССР»[2].
З 1972 старшы прараб ПМК-73 свайго трэста. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак бульбы, гародніны і пладоў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гадах[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны». У 1994 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Старыя Дарогі»[2].
Занесены ў Кнігу Народнай Славы Старадарожскага раёна[2].
Зноскі
- ↑ а б в Борисик Василий Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 74. — 737 с.
- ↑ а б в г Барысік Васіль Іванавіч Архівавана 4 верасня 2016.
- ↑ БАРЫСІК ВАСІЛЬ ІВАНАВІЧ
- Асобы
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Глускім раёне
- Памерлі 27 верасня
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Глускім раёне
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя меліяратары БССР
- Ганаровыя грамадзяне Старых Дарог
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны