Вацлаў Таліх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вацлаў Таліх
Vaclav Talich
Род дзейнасці дырыжор, педагог, канцэртмайстар, музычны педагог, музыкант, скрыпач
Дата нараджэння 28 мая 1883(1883-05-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1961(1961-03-16)[3][1][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Václav Talich[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ва́цлаў Та́ліх (чэшск.: Václav Talich; 28 мая 1883, Кромержыж — 16 сакавіка 1961, Бераўн) — чэшскі дырыжор і скрыпач, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 18971903 гадах вучыўся як скрыпач у Пражскай кансерваторыі ў Яна Маржака і Отакара Шэўчыка, затым нядоўга працаваў у Берлінскай філармоніі, але з-за праблем са здароўем пакінуў Берлін.

Сваю дзейнасць як дырыжор пачаў у 1904 годзе ў Адэсе, працуючы канцэртмайстарам у гарадскім оперным тэатры. У 19051907 гадах працаваў і выкладаў у Тбілісі, у 19081912 гадах узначальваў Славенскі філарманічны аркестр у Любляне, затым у 1912—1915 гадах працаваў у Пльзені. У 19191931, 19341941 гадах галоўны дырыжор Чэшскага філарманічнага аркестра. У 1931—1932 гадах працаваў у Швецыі.

У 1935 годзе быў прызначаны кіраўніком Нацыянальнага тэатра ў Празе. У 1945 годзе быў вымушаны пакінуць пост па прычыне зачынення тэатра немцамі падчас Другой сусветнай вайны. Пасля заканчэння вайны зноў заняў пост, але ў 1947 годзе быў звольнены. Паўторна займаў пост у 1948 годзе, але ў гэтым жа годзе быў звольнены. У 19461948 гг. узначальваў створаны ім са студэнтаў Пражскай кансерваторыі Чэшскі камерны аркестр[7]. У 1949 годзе ўзначаліў створаны ім Славацкі філарманічны аркестр у Браціславе (да 1952 года).

У 1957 годзе атрымаў званне народнага артыста ЧССР.

Таліх займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Сярод яго вучняў Чарлз Макерас, Карэл Анчэрл і інш. Вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі чэшскіх кампазітараў Антаніна Дворжака, Бедржыха Сметаны, Іозефа Сука. Шмат зрабіў для ўключэння опер Леаша Яначака ў рэпертуары тэатраў. Склаў сімфанічную сюіту з оперы Яначэка «Прыгоды ліскі-хітрухі».

Увекавечанне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Václav Talich // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. а б в Талих Вацлав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. BillionGraves — 2011.
  6. а б Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.
  7. Václav Talich — Český komorní orchestr | frantisekslama.com Архівавана 25 мая 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Талих Вацлав». БСЭ, 3-е издание.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]