Вевярыца
Выгляд
Вевярыца (векша, сучаснае беларуская — вавёрка) — старажытнаруская плацёжная адзінка. Назву атрымала ад вавёрчынай скуры, што з’яўлялася таварам-грошамі. У X—XI стагоддзях гэта манетны фрагмент (0,33—0,50 г) куфіцкага дырхема або заходнееўрапейскага дэнарыя. У XI стагоддзі складала 1/100—1/150 грыўні кун, 1/5—1/8 нагаты, 1/4—1/6 куны, 1/2—1/3 разаны. У XII—XIII стагоддзях састарэлы тэрмін, што азначаў вельмі нязначную, мізэрную суму.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вевярыца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 240. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Вевяры́ца, векша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 53. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Рябцевич, В. Н. О чем рассказывают монеты / В. Н. Рябцевич. — 2-е изд., перераб. и доп. — Мн.: Народная асвета, 1977. — 399 с.