Велнес
Ве́лнес (англ.: Wellness , ад fitness і well-being — «добрае самаадчуванне») — канцэпцыя здаровага ладу жыцця, што грунтуецца на спалучэнні фізічнага і ментальнага здароўя, здаровага харчавання, разумных фізічных нагрузак і адмовы ад шкодных звычак.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Галоўнае заданне велнеса — унікненне і прафілактыка хвароб, а таксама прыкмет старэння, як вонкавых, гэтак і ўнутраных. Велнес — гэта філасофія дабрабыту чалавека ўва ўсіх сферах яго быцця: духоўнай, сацыяльнай і фізічнай. Той, хто жыве згодна з філасофіяй велнеса — удалы, поўны энергіі, аптымістычны і бадзёры незалежна ад веку. Ён надае ўвагу стану свайго цела, прынцыпам здаровага харчавання, умерана ўжывае фізічныя нагрузкі.
Галоўныя прынцыпы філасофіі велнес:
- рух;
- разумовая актыўнасць;
- паслабленне і гармонія;
- прыгажосць і догляд цела;
- збалансаванае харчаванне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1959 годзе амерыканскі лекар Хальберт Л. Дан (Halbert Dunn) увёў у практыку панятак «велнес» і першым сфармуляваў галоўныя прынцыпы здаровага ладу жыцця. У 1960-я гады велнес набыў вялікую папулярнасць спачатку ў прафесійных колах, а потым і ў шырокіх колах амерыканскага грамадства дзякуючы шматлікім публікацыям Хальберта Дана, Джона Трэвіса, Дональда Ардэла і Герхарта Хэтлера.
Слова «велнес» увайшло ў беларускую мову нядаўна і сустракаецца ў розных варыянтах напісання (вэлнес, уэлнес, вэлнэс, уэлнэс), аднак напісанне уэлнэс найбольш блізка перадае вымаўленне (ˈwelnəs) гэтага слова.
Велнес і фітнес
[правіць | правіць зыходнік]Велнес залучае ў сябе паняцце фітнеса, бо з'яўляецца словам шырэйшага плана. Пад велнесам разумеюць комплекснае выкарыстанне методык аздараўлення, што ўлучаюць дыеталогію, рэабілітацыйныя праграмы, псіхалагічнае аздараўленне, функцыйны трэнінг, СПА-працэдуры і г.д. Такое спалучэнне ўмеранай фізічнай актыўнасці, расслабляльных працэдур і здаровага харчавання дае аздараўленчы эфект. Услед за гэтым адбываецца і паляпшэнне эмацыйнай раўнавагі.
Велнес-абсталяванне
[правіць | правіць зыходнік]Велнес-абсталяванне дзеляць на дзве групы: прызначанае для актыўных трэнераванняў (тонусныя сталы, вакуумныя трэнажоры, іпатрэнажоры, баланс-платформы, вібраплатформы) і прызначанае для пасіўных працэдур (прэсатэрапія, магнітатэрапія, тэрматэрапія інфрачырвоным выпрамяненнем, масажныя ложкі). Адметныя рысы велнес-абсталявання — комплекснасць, шматфункцыянальнасць, прастата ва ўжыванні і выкарыстанне апошніх навуковых распрацовак. Велнес-абсталяванне дазваляе палепшыць выгляд і агульны стан арганізма без цяжкіх фізічных нагрузак і жорсткіх дыет.
Цытаты
[правіць | правіць зыходнік]Велнес — гэта грошы, выдаткаваныя на тое, каб пачувацца здаравейшым, нават калі вы не „хворыя“ па звычайных медычных параметрах. Сёння галоўная патрэба большасці людзей не ў грашах, а ў здароўі. Пол Пілзнер , эканаміст і аналітык, эканамічны саветнік прэзідэнта ЗША
|
Велнес — гэты стан добрага фізічнага і ментальнага здароўя як вынік правільнага харчавання, разумнай фізічнай актыўнасці і карысных звычак. |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Велнес