Верасовыя
Верасовыя | ||||||||||||||||
Erica carnea | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Ericaceae Juss., 1789, nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
|
Верасовыя, Верасавыя[3] (Ericaceae) — сямейства двухдольных раслін парадку верасакветкавыя.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сям’я верасовых уключае хмызнякі і паўхмызнякі, іншы раз невялікія дрэвы; расліны большай часткай вечназялёныя. Лісты простыя, іншы раз лускаватыя, без прылісткаў, часта ксераморфнага вобліку. Кветкі правільныя, радзей некалькі зігаморфныя, двухполыя, звычайна з пяці-чатырохчленных кругоў. Вяночак спайнапялёсткавы, радзей свабоднапялёсткавы. Тычынак у два разы больш, чым пялёсткаў, ці столькі ж. Яны не зрастаюцца з пялёсткамі ці злучаны толькі з іх асновамі. Гінецэй з 4, радзей з 5 карпел, цэнакарпны, завязь верхняя ці ніжняя. Плады — каробачкі, касцянкі ці ягады.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Агульная колькасць родаў — больш за 120, колькасць відаў — больш за 4000. Расліны гэтага сямейства распаўсюджаныя па ўсім зямным шары (у тропіках — звычайна ў гарах), не сустракаючыся толькі ў стэпах і пустынях.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6